Ві́лем Кес (нідэрл.: Willem Kes, Дордрэхт, Нідэрланды, 16 лютага 1856 — Мюнхен, Германія, 22 лютага 1934) — нідэрландcкі дырыжор, скрыпач і кампазітар.

Вілем Кес
Willem Kes
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 лютага 1856(1856-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1934(1934-02-22) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, скрыпач
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілем Кес быў першым галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестра Кансертгебау, займаў гэты пост ад заснавання аркестру ў 1888 годзе да 1895 года, калі яго пераемнікам стаў Вілем Менгельберг.

У рэпертуары Кес аддаваў перавагу творам нямецкіх і французскіх кампазітараў. Патрабаваў жорсткай дысцыпліны ад музыкантаў аркестру.

Пасля дырыжыравання ў Амстэрдаме ўзначальваў Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр у Глазга. У 1898 годзе пераехаў на працу ў Маскву. З 1905 да 1926 года быў дырэктарам кансерваторыі і дырыжорам у Кобленцы, Германія.

Зноскі

Спасылкі правіць