Галья́н звычайны (Phoxinus phoxinus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы: красаўка, гаркуша, маляўка, скамарох, залатаўка, крумела, фарэлька і інш.

Гальян звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoxinus phoxinus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163596
NCBI  58324

Апісанне правіць

Даўжыня 6—8, часам да 10 см. Цела падоўжанае, верацёнападобнае. Рот канцавы. Усе плаўнікі, за выключэннем хваставога, закругленыя. Афарбоўка зеленаватая, бакі залацістыя, брушка серабрыстае. Удоўж спіны цёмная паласа і мностна папярочных цёмных палосак на баках. Плаўнікі жаўтаватыя, зрэдку чырванаватыя (у час нерасту самцы стракатыя). Афарбоўка рыбы залежыць ад умоў існавання.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Еўропе і Паўночнай Азіі. На тэрыторыі Беларусі водзіцца ў рэках басейнаў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга; найбольш у вярхоўях рэк з чыстай вадой і пясчаным, камяпістым дном, зяходзіць у затокі, старыцы, поймавыя азёры з халоднай крынічнай вадою.

Асаблівасці біялогіі правіць

Чародная рыба, летам трапляецца на камяністых перакатах, зімою зарынаецца ў глей, залазіць пад карані раслін. Корміцца водарасцямі, дробнымі планктоннымі арганізмамі, насякомымі і іх лічынкамі.

Полавая спеласць у 2 гады. Нераст парцыённы, пачынаецца пры тэмпературы вады 7—10 °С (у канцы красавіка—чэрвені). Ікру адкладвае на камяністых перакатах пад камяні. Плоднасць 0,7—1 тыс. ікрынак.

Зноскі

Літаратура правіць