Ганна Марыя Гартуэйт

Ганна Марыя Гартуэйт (англ.: Anna Maria Garthwaite, 14 сакавіка 1688[заўв 1], Харстан, Лестэршыр[5] — кастрычнік 1763, Лондан) — брытанскі дызайнер па тэкстылі, найбольш вядомая як аўтар кветкавых узораў для шаўковых тканін, вытканых уручную ў абшчыне Спіталфілдс (у цяперашні час уваходзіць у склад лонданскага бора Таўэр-Хамлетс  (руск.)). Гартуэйт лічыцца адным з самых значных дызайнераў свайго часу. Большасць арыгінальных акварэляў з яе працамі захаваліся да нашых дзён. Шаўкі з яе ўзорамі былі ідэнтыфікаваныя ў калекцыях адзення па ўсім свеце[6][7].

Ганна Марыя Гартуэйт
англ.: Anna Maria Garthwaite
Род дзейнасці тэкстыльны дызайнер, дызайнер
Дата нараджэння 14 сакавіка 1688(1688-03-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1763[3][4][…]
Месца смерці
Бацька Ephraim Garthwaite[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ганна Марыя Гартуэйт нарадзілася ў сям’і прападобнага Эфраіма Гартуэйта (1647—1719) з Грантэма  (руск.) і яго жонкі Рэджойс Хаўстэд. На момант нараджэння Ганны Марыі, Эфраім працаваў прыходскім святаром у вёсцы Харстан  (англ.)[5].

 
Дом па адрасе 2 Прынцлет Стрыт, у якім жыла і працавала Ганна Марыя Гартуэйт

У 1726 годзе Гартуэйт пакінула Грантэм і пасялілася ў Ёрку ў сваёй сястры Мэры, якая да таго часу ўжо была двойчы ўдовай[8]. У 1728 годзе яны пераехалі ў дом на Прынцэс-стрыт у ткацкім раёне Спіталфілдс  (англ.), які знаходзіцца на ўсход ад Лонданскага Сіці[9]. Тут на працягу трох дзесяцігоддзяў Гартуэйт стварыла больш за тысячу ўзораў для шаўковых тканін[8]. 874 з яе арыгінальных акварэляў захаваліся і знаходзяцца ў калекцыі музея Вікторыі і Альберта. Большасць з гэтых работ датаваная і суправоджаны тэкстам з інструкцыямі па ткацтву і імем ткача, якому яны былі прададзеныя[10].

Працы Гартуэйт цесна звязаны з модай сярэдзіны XVIII стагоддзя на кветкавыя ўзоры ў стылі ракако з акцэнтам на асіметрычныя структуры і C — і S-падобныя сінусоідныя крывыя. Яна выкарыстала створаную французскім дызайнерам Жанам Рэвелем  (фр.) тэхніку «points rentrés», якая дазваляе ствараць амаль трохмерныя ўзоры з дапамогай стараннага зацянення. Акрамя малюнкаў для шаўкоў Гартуэйт распрацоўвала арнаменты для вялікіх адамашкаў і кветкавыя ўзоры для парчы[11].

Пачынаючы з 1742—1743 гадоў англійскія шаўкі ў цэлым, і працы Гартуэйт у прыватнасці, пачынаюць моцна адрознівацца ад французскага стылю, развіваючыся ў бок маленькіх і яркіх натуралістычных кветак, якія былі раскіданыя па бледным фоне. Мода на рэалістычныя кветкавыя ўзоры звязана з развіццём батанічнай ілюстрацыі ў Брытаніі. Французскія шаўкі гэтага перыяду больш імкнуцца да стылізаваных кветак нерэалістычных расфарбовак[12][13].

Спіталфілдскія шаўкі шырока экспартаваліся ў каланіяльную Амерыку[12], куды з-за навігацыйнага акта  (руск.) быў забаронены імпарт французскіх тавараў. Захаваліся спадніцы аўтарства Гартуэйт, якія, як мяркуецца, належалі Марце Вашынгтон. Узоры Гартуэйт таксама сустракаюцца на партрэтах каланіяльнага часу[6].

Гартуэйт адышла ад актыўнай дзейнасці ў 1756 годзе[14]. Яе завяшчанне, датаванае 1758 годам, было зачытана 24 кастрычніка 1763 года[5]. Ганна Марыя Гартуэйт была пахаваная трыма днямі пазней, 27 кастрычніка 1763 года ў Царкве Хрыста на Прынцес Стрыт[15].

Прыклады работ
 
 
 
Меандрычныя кветкавыя ўзоры працы Ганны Марыі Гартуэйт (1740) Фрагмент парчы з півонямі, лілеямі і ружамі (1744) Партрэт місіс Чарлз Вілінг з Філадэльфіі, апранутай у сукенку з шоўку, вытканага па малюнках Ганны Марыі Гартуэйт[6]

Прызнанне і спадчына правіць

 
Мемарыяльная шыльда на доме, дзе жыла і працавала Гартуэйт

Ганна Марыя Гартуэйт лічыцца адным з найбольш выбітных дызайнераў свайго часу[16]. Малахія Постлтуэйт  (англ.) (1707—1767) назваў яе ва «Універсальным слоўніку гандлю і камерцыі» 1751 года адным з трох дызайнераў, якія «ўкаранілі прынцыпы жывапісу ў ткацтва»[17].

У 1998 годзе на доме па адрасе «2 Прынцлет Стрыт, Спіталфілдс, E1», у якім жыла і працавала Ганна Марыя Гартуэйт, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка[18].

Заўвагі правіць

  1. Дата нараджэння 14 сакавіка 1688 года дадзена ў «Оксфардскім слоўніку нацыянальнай біяграфіі». У большасці музеяў у якасці года нараджэння паказаны 1690.

Крыніцы правіць

  1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  2. Anna Maria Garthwaite // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. Anna Maria Garthwaite
  4. Anna Marie Garthwaite — 2008.
  5. а б в Matthew, Harrison 2004.
  6. а б в Baumgarten 2012.
  7. Watt 2003.
  8. а б Rothstein 1994.
  9. Deitz 1990.
  10. Anna Maria Garthwaite, designer; Thomas Brant, weaver: Brocaded silk" (62.136.1) In Heilbrunn Timeline of Art History (англ.). The Metropolitan Museum of Art (1 кастрычніка 2006). Праверана 4 сакавіка 2015.
  11. Rothstein 1983.
  12. а б Rothstein 2003.
  13. Browne 1996.
  14. Puerz 2008.
  15. London Metropolitan Archives, Christ Church, Spitalfields, Register of burials, Mary 1748 — Sep 1764, P93/CTC1, Item 044
  16. Thunder 2004.
  17. Decorative Arts (англ.). Albany Institute of History & Art. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2008.
  18. GARTHWAITE, Anna Maria (1690-1763) (англ.). English Heritage. Праверана 4 сакавіка 2015.

Літаратура правіць

  • Henry Colin Gray Matthew, Brian Howard Harrison. Oxford Dictionary of National Biography: Drysdale-Ekins. — Oxford University Press, 2004. — Vol. 2. — P. 560—561. — 1032 p. — ISBN 9780198613671.
  • Linda Baumgarten. What Clothes Reveal: The Language of Clothing in Colonial and Federal America. — Yale University Press, 2012. — P. 84-85. — 265 p. — ISBN 9780300181074.
  • Natalie Rothstein. The Victoria & Albert Museum’s textile collection : woven textile design in Britain from 1750 to 1850. — London: Victoria & Albert Museum, 1994. — P. 112. — ISBN 9781851771295.
  • Natalie Rothstein. The Elegant Art of Woven Silk // An Elegant Art: Fashion and Fantasy in the Eighteenth Century / Edward Maeder. — Los Angeles County Museum of Art, 1983. — P. 83-85. — ISBN 978-9999883603.
  • Natalie Rothstein. Silk in the Early Modern Period // The Cambridge History of Western Textiles / D. T. Jenkins. — Cambridge University Press, 2003. — Vol. 1. — P. 554—555. — 1191 p. — ISBN 9780521341073.
  • Clare Browne. Silk Designs Of The 18th Century. — Thames and Hudson, 1996. — P. 8. — ISBN 978-0500278802.
  • Moira Thunder. Improving Design for Woven Silks (англ.) // Journal of Design History : журнал. — 2004. — Vol. 1, no. 7. — P. 5–27.
  • Anne Puerz. The Society and the Polite Arts 1754—1778 // Cultivating the Human Faculties: James Barry (1741—1806) and the Society of Arts / ed. Susan Bennett. — Associated University Presse, 2008. — P. 31. — ISBN 9780934223966.

Спасылкі правіць