Джырофцкая археалагічная культура

Джырофцкая культура — археалагічная культура бронзавага веку на поўдні Ірана.

Джырофцкая культура
Бронзавы век
Каменныя вагі
Каменныя вагі
Геаграфічны рэгіён Пярэдняя Азія
Лакалізацыя Іран
Датаванне 3 тысячагоддзе да н.э.1 тысячагоддзе да н.э.
Тып гаспадаркі сельская гаспадарка, рамяство
Даследчыкі Юсэф Маджыдзадэ
Пераемнасць
Гільмендская археалагічная культура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Многія з помнікаў Джырофцкай культуры даследаваліся археолагамі з 1930-х гг. Доўгі час яны адносіліся да так званага «міжкультурнага стыля», характэрнага для Іранскага нагор’я да 1 тысячагоддзя да н. э. У 1990-я гг. частка археолагаў выступіла з прапановай вылучэння асобнай культуры Керманскіх аазісаў, якую часцяком разглядалі супольна з Гільмендскай культурай. У пачатку XXI ст. іранская паліцыя канфіскавала некалькі артэфактаў, незаконна здабытых «чорнымі капальнікамі» каля горада Джырофт. У 2001 г. каманда іранскіх археолагаў на чале з Юсэфам Маджыдзадэ пачала там раскопкі.

У 2007 г. Юсэф Маджыдзадэ стварыў семінар «Джырофт, калыска ўсходняй цывілізацыі», падчас якога прапанаваў аб’яднаць помнікі бронзавага веку на паўднёвым усходзе Ірана ў адзіную археалагічную культуру або нават асобную цывілізацыю, якая квітнела ў 3 тысячагоддзі да н. э. Абразчыкам адзінай культуры з’яўляюцца знаходкі ў курганах Конар-Сандал (A і B) каля Джырофта, дзе каманда Ю. Маджыдзадэ выявіла рэшткі старажытнай цытадэлі (каля 13 га) і горада (болей за 2 км²), што існавалі паміж 2500 г. да н. э. і 2200 г. да н. э. Важным адкрыццём сталі надпісы лінейным пісьмом, падобныя на эламскую лінейную пісьмовасць. Юсэф Маджыдзадэ мяркуе, што ў месапатамскай літаратуры Джырофцкая культура была вядома як краіна Арата.

Погляды Юсэфа Маджыдзадэ на адзінства Джырофцкай культуры і атаясамленне яе з Аратай застаюцца дыскусійнымі сярод археолагаў.

Спасылкі правіць