Засада ў Эль-Фалуджы

Напад з засады на канвой ПВК «Blackwater» у Эль-Фалуджы з 4 супрацоўнікаў, якія суправаджалі дастаўку прадуктаў харчавання кампаніі ESS, здарыўся 31 сакавіка 2004 года[1].

Чацьвера ўзброеных супрацоўніка «Blackwater» Скот Хелверстон (англ.: Scott Helvenston), Джэрка Зовка (англ.: Jerko Zovko), Уэслі Баталона (англ.: Wesley Batalona) і Майк Ціг (англ.: Mike Teague) былі забіты прыхільнікамі мяцовага супраціву, іх целы былі выцягнуты з машын і збіты, затым спалены. Трупы былі прывязаны да машын, іх цягнулі па вуліцах, і ў выніку былі павешаны на мосце праз Еўфрат.

Фатаграфіі і відэазапісы гэтай падзеі былі паказаны многімі агенцтвам навін ва ўсім свеце, што выклікала абурэнне ў Злучаных Штатах. У выніку гэта прывяло да нападу ўзброеных сіл ЗША на горад, які аднак скончыўся беспаспяхова.

Відэа правіць

Зноскі