Першая бітва за Фалуджу
Першая бітва за Фалуджу — бітва паміж падраздзяленнямі Корпуса марской пяхоты ЗША і іракскімі баевікамі за кантроль над горадам Фалуджа, якая адбылася ў красавіку 2004 года падчас амерыканскай акупацыі Ірака.
Першая бітва за Фалуджу | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
Дата | 4 красавіка — 1 мая 2004 | ||
Месца | Эль-Фалуджа, Ірак | ||
Вынік | перамога паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэднія падзеі
правіцьЗ красавіку 2003 года раён Фалуджы, размешчаны на захад ад Багдаду, перайшоў пад кантроль 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Сікорскага.
У канцы красавіка амерыканскія войскі двойчы адкрывалі агонь па дэманстрацыях гараджан, забіўшы каля 20 чалавек. 29 красавіка было забіта не менш за 10 іракцаў[2]. Праз дзень інцыдэнт паўтарыўся[3]. 18 верасня амерыканцы расстралялі вясельны картэж[4]. Гэтыя інцыдэнты прывялі да таго, што Фалуджа пачала ператварацца ў аплот набіраючага сілу суніцкага партызанскага руху. Ужо ў чэрвені амерыканскія войскі ў Фалуджы запыталі ў камандавання падмацаванне для таго, каб здушыць супраціў.
У пачатку 2004 года аперацыі партызан у раёне Фалуджы сталі больш агрэсіўнымі. На гэтым фоне ў сакавіку ў рамках планавай ратацыі заходняя частка Ірака была перададзена пад кантроль 1-га экспедыцыйнага корпуса марской пяхоты ЗША. Сітуацыя ў горадзе заставалася няўстойлівай.
31 сакавіка ў цэнтры горада ў засаду патрапілі машыны амерыканскіх наймітаў з прыватнай фірмы «Блэкуотэр». Чацвёра з іх былі забіты, іх целы пранесены праз горад і павешаны на гарадскім мосце. Усё гэта здымалася на відэакамеру. Кадры здарэння адразу ж з’явіліся ў эфіры сусветных тэлеканалаў, шакаваўшы грамадскасць ЗША і стаўшы наглядным доказам таго, што Фалуджа больш не кантралюецца амерыканскімі войскамі.
Баі
правіцьАмерыканская аперацыя па вызваленні ад інсургентаў Фалуджы атрымала назву «Пільная рашучасць» (англ.: Vigilant Resolve). Рашэнне аб пачатку аперацыі прымалі Дональд Рамсфэлд, генерал Абізаід і кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер[5].
Штурм горада пачаўся 5 красавіка 2004 года. Папярэдне ён быў блакаваны амерыканскімі войскамі з усіх бакоў. У пачатку баёў амерыканцам супрацьстаяла 500 маджахедаў. З амерыканскага боку ў баях удзельнічала два батальёны агульнай колькасцю 1000 чалавек (падпалкоўнікаў Бірна і Олсана) і адна танкавая рота. Амерыканцы таксама мабілізавалі два батальёны іракскіх сілавікоў, якія, аднак, ніяк сябе не праявілі з-за нізкага маральнага духу.
Сімпатыі мясцовага насельніцтва (200 тыс. чалавек) былі цалкам на баку партызан. Мясцовыя духоўныя і гарадскія лідары (Шэйх Абдула Аль-Янабі) заклікалі народ да супраціву акупантам.
6 красавіка ў горад высунуўся разведвальны ўзвод амерыканцаў, які неўзабаве быў абстраляны і блакаваны. У бой ўцягнулася танкі «Абрамс». Прасоўванне амерыканцаў ускладнялася жорсткім супрацівам абаронцаў Фалуджы і барыкадамі на вуліцах горада. Уначы 7 красавіка амерыканская авіяцыя распачала бамбардзіроўку горада ў месцах прасоўвання сваіх наземных падраздзяленняў. Таксама ў гэты дзень амерыканская авіяцыя знішчыла мячэць Абдэль-Азіз аль-Самары, дзе загінула 40 чалавек[6][7]. Групоўка замежнікаў была ўзмоцнена яшчэ двума батальёнамі. Яшчэ тры батальёны забяспечвалі блакаду горада. Штурмавая групоўка налічвала 6000 салдат[8] (па іншых даных, 2200 салдат[9]). Аднак гэтых сіл відавочна не хапала. Кааліцыйныя войскі былі раззасяроджаны з прычыны распачатага шыіцкага паўстання.
У выніку разлютаваных баёў да 9 красавіка амерыканцы страцілі забітымі, па афіцыйных даных, да 30 сваіх салдат. Да гэтага часу марская пяхота кантралявала не больш за 15% горада[8] (па іншых даных — 25% горада[10]).
Колькасць загінулых іракцаў (у тым ліку мірных жыхароў падчас авіяналётаў) дасягнула 280. Адсутнасць электрычнасці, вадаправода і своечасовай медыцынскай дапамогі паставіла горад на мяжу гуманітарнай катастрофы, якая аб’яднала як сунітаў, так і шыітаў. Дзякуючы гуманітарнай дэлегацыі і журналістам Аль-Джазіры інфармацыя аб сітуацыі ў горада стала здабыткам галоснасці, і сусветная грамадскасць пачала аказваць ціск на амерыканскае кіраўніцтва. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр асабіста папрасіў прэзідэнта ЗША Буша спыніць штурм Фалуджы.
Пасля 9 красавіка актыўныя баявыя дзеянні завяршыліся, аднак у горадзе працягваліся спарадычныя перастрэлкі. 28 красавіка амерыканцы апошні раз падвергнулі горад артылерыйскаму абстрэлу[11].
Ужо 28 красавіка амерыканскае камандаванне заключыла са старэйшынамі Фалуджы дагавор аб урэгуляванні сітуацыі. Дагавор прадугледжваў адвод сіл ЗША з горада і фарміраванне іракскай брыгады (1100 чалавек) для кантролю над горадам і прадухілення пранікнення ў яго найбольш актыўных паўстанцаў. Брыгада была ўзброена амерыканскім зброяй, камандаваў ёю іракскі генерал.
30 красавіка войскі ЗША пачалі адыход з Фалуджы.
Наступствы
правіцьНа момант свайго правядзення першы штурм Фалуджы быў найбуйнейшай ваеннай аперацыяй у Іраку пасля звяржэння рэжыму Садама Хусейна. Па выніках баявых дзеянняў горад застаўся пад кантролем партызанскіх фарміраванняў. У ходзе штурму загінула па меншай меры 700 іракцаў (з жыхароў горада)[12]. Меліся значныя разбурэнні. Баевікі заявілі, што іх страты склалі 12 чалавек і сцвярджалі аб гібелі 240 амерыканцаў[8].
З мая па верасень 2004 года сітуацыя ў раёне Фалуджы заставалася досыць спакойнай, хоць мелі месца шэраг узброеных сутыкненняў паміж сіламі ЗША і партызанамі. У той жа час эксперымент з Фалуджыйскай брыгадай апынуўся няўдалым: брыгада практычна развалілася, а пастаўленая ёй амерыканская зброя трапіла ў рукі паўстанцаў. Восенню ў рамках кампаніі па аднаўленні кантролю над раёнамі, страчанымі падчас шыіцкага паўстання, амерыканскае камандаванне вылучыла ўльтыматум гараджанам аб выдачы вядомага тэрарыста Абу Мусаб аз-Заркаві, што хаваўся ў горадзе. Пасля правалу перамоваў са старэйшынамі марская пяхота ЗША, улічыўшы папярэдні вопыт і правёўшы адпаведнае планаванне, 8 лістапада 2004 года пачала другі штурм Фалуджы, які апынуўся яшчэ больш кровапралітным, чым першы.
Зноскі
правіць- ↑ Генерал, устроивший американцам «Иракский Сталинград».
- ↑ В Фаллудже американцы расстреляли толпу иракцев. Погибли 10 человек Архівавана 5 жніўня 2016.
- ↑ В Фаллудже американцы вновь расстреляли демонстрацию. Есть погибшие Архівавана 5 жніўня 2016.
- ↑ "Аль-Джазира": Американцы расстреляли свадьбу в Эль-Фаллудже
- ↑ Секретный доклад о поражении американской армии в Фаллудже, Ирак // WikiLeaks
- ↑ Американцы разбомбили в Ираке мечеть
- ↑ В рамках акции возмездия американцы разбомбили мечеть
- ↑ а б в Inside Fallujah: The Unembedded Story by Ahmed Mansour
- ↑ The Encyclopedia of Middle East Wars: The United States in the Persian Gulf, Afghanistan, and Iraq Conflicts. — ABC-CLIO, 2010. — P. 440.
- ↑ Коалиционные войска потеряли контроль над тремя крупными иракскими городами
- ↑ Ночная бомбардировка Фаллуджи была самообороной морских пехотинцев
- ↑ AP Toll Says 1,361 Iraqis Killed in April Архівавана 27 верасня 2007.
Спасылкі
правіць- Первый штурм Фаллуджи - операция "Неусыпная решимость" (апрель 2004) Архівавана 17 студзеня 2021.
- Фаллуджа и законы войны Архівавана 3 лютага 2020.