Колт (ад наўгар. колтки — падвескі да завушніц; укр. ковток — завушніца) — жаночае ўпрыгажэнне на Русі ў ХІXIII стагоддзях. Полая прывеска, часта з каштоўных металаў, аздобленая зерню, сканню, эмаллю, чэрню. Парныя колты прывешваліся да галаўнога ўбору з двух бакоў.

Жаночае ўпрыгожанне перыяду сярэднявечча. З фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея
У цэнтры злева — пара колтаў з выявай птушак, у цэнтры ўнізе — зоркападобны колт. Усё з вішчынскага скарбу (Рагачоўскі раён). Другая палова XII ст. серабро, залачэнне, перагародкавая эмаль.

Знойдзены ў шэрагу кладаў на тэрыторыі Русі, у Беларусі на гарадзішчы ля Вішчына (гл. Вішчынскі скарб). Старажытная назва невядомая, паняцце было ўведзена ў XIX стагоддзі на падставе этнаграфічных дадзеных. Вядомыя колты круглай і зоркападобнай формаў. Круглыя залатыя колты аздабляліся перагародчатай эмаллю (з выявамі птушак, сірынаў і іншыя фантастычных звяроў, святых), срэбныя — выявамі ў чэрні. Зоркападобныя колты з золата і срэбра аздабляліся зерню і сканню. У пач. XIII ст. пачалі вырабляць танныя колты з бронзы і свінцу.

Тэхналогія вырабу правіць

Складаліся колты з 2-х палавінак, у сярэдзіне былі пустацелымі. Мяркуецца, што ўнутр колтаў змяшчалася тканіна, намочаная духмяным алеем. Кожную з палавінку колтаў выраблялі праз цісненне на матрыцы. Затым малюнак дадаткова аздаблялі гравіроўкай. Пасля вырабу палавінак колтаў іх літавалі паміж сабой з дапамогай устаўной стужкі, якая выконвала яшчэ адну функцыю — стварала дадатковую кропку літавання обнізі.

Літаратура правіць