Лука (Мальта)
Лука[2] (мальт.: Ħal Luqa — таполя) — горад у Паўднёвым рэгіёне на Мальце.
Лука
| ||||||||||||||||||
Старажытны горад з шчыльным насельніцтвам, тыповым для Мальтыйскіх астравоў. На сакавік 2014 года насельніцтва Лукі — 5945 чалавек. На галоўнай плошчы знаходзіцца царква, прысвечаная Андрэю Першазванаму. Традыцыйнае свята Святога Андрэя Першазванага адзначаецца ў першую нядзелю ліпеня, літургічнае свята адзначаецца 30 лістапада.
Зноскі
- ↑ http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Мальты