Мабільны тэлефон

Мабільны тэлефон — мабільная камунікацыйная прылада, прызначаная пераважна для галасавых зносін.

1. NEC Cellstar 500 series (1992)
2. Nokia 2110 series (1994)
3. Nokia 5120 (1998)
4. Kyocera 2135 (2002)
5. Audiovox CDM8300 (2002)
6. Samsung SCH-A650 (2004)

Тэхналагічную аснову мабільнай сувязі складае радыёсувязь.

У цяперашні час сотавая сувязь — самая распаўсюджаная з усіх відаў мабільнай сувязі, таму звычайна мабільным тэлефонам завуць сотавы тэлефон, хаця мабільнымі тэлефонамі, акрамя сотавых, з’яўляюцца таксама спадарожнікавыя тэлефоны, радыётэлефоны і апараты магістральнай сувязі  (руск.).

У прастамоўі — «мабільнік», «труба», «мабіла» і г.д.

Гісторыя мабільнай сувязі правіць

  • 6 сакавіка 1983 кампанія Motorola выпусціла першы ў свеце камерцыйны партатыўны сотавы тэлефон. Апарат DynaTAC 8000X, на які было выдаткавана больш за $100 млн, распрацоўваўся 15 гадоў. Тэлефон важыў 794 грамы і меў памеры 33 x 4,4 x 8,9 см. Зараду акумулятараў хапала на 8 гадзін працы ў рэжыме чакання або на адну гадзіну ў рэжыме гутаркі. У розніцу тэлефон каштаваў 3995 долараў ЗША.
  • У 1984 годзе карыстальнікаў мабільнай сувязі было каля 300 тысяч чалавек, у 2003 ужо больш за 1,2 млрд.

Падрабязней аб датах гл. артыкул Гісторыя сотавага тэлефона.

Гісторыя мабільнай сувязі ў Беларусі правіць

Віды мабільных тэлефонаў правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць