Мануэ́л Жазэ́ ды Арыя́га Брун да Сілве́йра і Пейрэлангі (Мануэл ды Арыяга, парт.: Manuel José de Arriaga Brum da Silveira e Peyrelongue; 8 ліпеня 1840, Орта, Азорскія астравы5 сакавіка 1917, Лісабон) — партугальскі палітык, адвакат, пісьменнік. Першы прэзідэнт Партугаліі[1].

Мануэл Жазэ ды Арыяга Брун да Сілвейра і Пейрэлангі
Manuel José de Arriaga Brum da Silveira e Peyrelongue
Мануэл ды Арыяга
Мануэл ды Арыяга
Сцяг 1-ы Прэзідэнт Партугаліі
24 жніўня 1911 — 26 мая 1915
Папярэднік Жуакін Тэофілу Фернандыш Брага (Старшыня Часовага ўрада Партугаліі)
Пераемнік Жуакін Тэофілу Фернандыш Брага
Нараджэнне 8 ліпеня 1840(1840-07-08)
Орта, Азорскія астравы
Смерць 5 сакавіка 1917(1917-03-05) (76 гадоў)
Лісабон
Месца пахавання
Партыя Партугальская рэспубліканская партыя, Дэмакратычная партыя
Адукацыя Каімбрскі ўніверсітэт
Прафесія прафесар права, пісьменнік, лектар, адвакат
Дзейнасць палітык, пісьменнік, адвакат, паэт
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Military Order of the Tower and Sword Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Партрэт Мануэла ды Арыягі пэндзля Калумбану Бардалу Піньейру

Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і[2]. З 1860 па 1865 гады вывучаў права ў Каімбрскім універсітэце, быў натхнёны ідэямі пазітывізму і рэспубліканізму, удзельнічаў у дыскусіях на філасофскія і палітычныя тэмы. З 1866 г. пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам англійскай мовы, пазней займаўся прыватнай адвакацкай практыкай. Праз дзесяць гадоў увайшоў у Камісію па рэфармаванні сярэдняй адукацыі (парт.: Comissão para a Reforma da Instrução Secundária).

Член Партугальскай рэспубліканскай партыі і цудоўны аратар ён чатыры разы абіраўся дэпутатам ад Мадэйры, з 1891 г. у часы кіравання партыі. У адрозненне ад іншых рэспубліканцаў падтрымлівае добрыя адносіны з Рымска-каталіцкай царквой[3]. Пасля рэвалюцыі 1910 г. ён спачатку рэктар Каімбрскага ўніверсітэта, затым Генеральны пракурор Партугаліі. У 1911 г. перамагае на прэзідэнцкіх выбарах.

У перыяд прэзідэнцтва правёў у Партугаліі шэраг буржуазна-дэмакратычных рэформаў, выступаў за нейтралітэт Партугаліі ў Першай сусветнай вайне[4].

Сачыненні правіць

  • O Partido Republicano e o Congresso
  • A Questão da Lunda
  • Descaracterização da Nacionalidade Portuguesa no regime monárquico
  • Começo de liquidação final
  • Sobre a Unidade da Família Humana debaixo do Ponto de Vista Económico
  • A irresponsabilidade do poder executivo no regime monárquico liberal
  • Contos Sagrados
  • Irradiações
  • Harmonia Social

Зноскі

  1. Manuel de Arriaga na Enciclopédia Açoriana(недаступная спасылка)
  2. Joana Gaspar de Freitas, Bibliografia de Manuel de Arriaga. Horta : Associação dos Antigos Alunos do Liceu da Horta, 2003
  3. Manuel de Arriaga (1840-1917) Архівавана 5 кастрычніка 2009.
  4. Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.

Спасылкі правіць