«Масье́ Ір» (фр.: Monsieur Hire) — французскі мастацкі фільм 1989 года, пастаўлены рэжысёрам Патрысам Леконтам[6]. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана Жоржа Сіменона «Заручыны масье Іра».

Масье ІрM:
фр.: Monsieur Hire
Жанр крымінальны фільм[d][3], неануар[d], драматычны фільм[3] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 81 хв.
Краіна
Мова французская
Год 1989, 24 мая 1989[1] і 28 верасня 1989[2]
IMDb ID 0097904

Прэм’ера фільма адбылася ў маі 1989 года[7] ў межах конкурснай праграмы 42-га Канскага кінафестывалю[8]. Фільм быў высока ацэнены як у Францыі, так і за яе межамі.

Сюжэт правіць

Ціхі самотны халасцяк масье Ір, якога падазраюць у забойстве дзяўчыны, любіць таемна назіраць праз акно за сваёй маладой суседкай Алісай, якая жыве ў доме насупраць. Аднойчы, заўважыўшы яго пры выбліску маланкі ў час навальніцы, Аліса прыходзіць да яго дадому, каб даведацца, чаму ён за ёй шпіёніць.

Акцёрскі склад правіць

   Мішэль Блан   –   Масье Ір
   Сандрын Банер   –   Аліса
   Люк Цюе   –   Эміль
   Андрэ Вільм   –   інспектар

Музычнае суправаджэнне правіць

Арыгінальную музыку да фільма напісаў кампазітар Майкл Найман. Аднак скразным музычным лейтматывам фільма з’яўляецца Фартэпіянны квартэт № 1[en] Іаганеса Брамса.

Крытыка правіць

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[9].

Зноскі правіць

  1. http://movieplayer.it/film/l-insolito-caso-di-mr-hire_7482/ Праверана 13 мая 2016.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
  3. а б в http://www.imdb.com/title/tt0097904/ Праверана 13 мая 2016.
  4. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4755.html Праверана 13 мая 2016.
  5. а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. Monsieur Hire — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
  7. Monsieur Hire — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
  8. Monsieur Hire — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 лістапада 2019.
  9. Роджэр Эберт. Monsieur Hire movie review & film summary (2006) (англ.). Сайт Роджэра Эберта (21 снежня 2012). Праверана 11 лістапада 2019.