Жорж Сіменон
Жорж Жозэ Крысціян Сіменон (фр. Georges Joseph Christian Simenon, 13 лютага 1903, Льеж, Бельгія — 4 верасня 1989, Лазана, Швейцарыя) — франкамоўны пісьменнік бельгійскага паходжання, адзін з самых знакамітых у свеце прадстаўнікоў дэтэктыўнага жанру ў літаратуры, найбольш вядомы сваёй серыяй дэтэктыўных празаічных твораў пра паліцэйскім камісара Мегрэ.
Жорж Сіменон | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Georges Joseph Christian Simenon |
Псеўданімы | Aramis, Bobette, Christian Brulls, Georges Caraman, J.-K. Charles, Germain d’Antibes, Jacques Dersonne, Georges d'Isly, La Déshabilleuse, Luc Dorsan, Jean Dorsage, Jean Dossage, Jean du Perry, Gemis, Gom Gut, Kim, Georges-Martin-Georges, Miquette, Misti, Pan, Maurice Pertuis, Plick et Plock, Poum et Zette, Sandor, G. Sim, Jean Sandor, Georges Sim, Georges Simm, Le Vieux Suiveur, Gaston Vialis, Gaston Viallis, G. Vialio, G. Violis і G. Legros Jaques |
Дата нараджэння | 13 лютага 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1989[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Régine Renchon[d] і Denyse Ouimet[d] |
Дзеці | Marc Simenon[d], Pierre Simenon[d] і Marie-Jo Simenon[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, журналіст, фатограф |
Гады творчасці | 1919 — 1981 |
Жанр | дэтэктыў |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
The Grand Master[d] (1966) |
![]() | |
![]() |
Біяграфічныя звесткі
правіць3 1922 жыў у Францыі, з 1955 — у Швейцарыі. Падарожнічаў па Еўропе і Афрыцы, займаўся журналістыкай.
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1919. Славу прынеслі дэтэктыўныя раманы з сусветна вядомым героем камісарам Мегрэ: «Запіскі Мегрэ» (1950), «Мегрэ падарожнічае» (1958), «Мегрэ і бадзяга» (1963), «Мегрэ сумняваецца» (1968), «Мегрэ і мсье Шарль» (1972) і інш. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Дом на канале» (1933), «Негрыцянскі квартал» (1935), «Бруд на снезе» (1948), «Браты Рыко» (1952), «Сын» (1957), «Прэзідэнт» (1958), «Турма» (1968), «I ўсё ж такі арэшнік зелянее» (1969) і інш. выкрываў расізм і галечу, каланіялізм і фашызм. Яго проза адметная ўважлівым стаўленнем да дэталі, дакладнай матывацыяй паводзін персанажаў, іх моўнай індывідуалізацыяй, псіхалагізмам у спалучэнні з займальнай інтрыгай і сюжэтным дынамізмам. Аўтар цыкла ўспамінаў «Я дыктую» (т. 1—21, 1975—81), літаратурна-крытычных прац, аўтабіяграфічных кніг, аповесцей і апавяданняў.
Некаторыя яго творы экранізаваны. На беларускую мову асобныя творы Ж. Сіменона пераклалі Ніна Мацяш, Алесь Асташонак.
Пераклады на беларускую мову
правіць- Алесь Асташонак
- Ніна Мацяш
- Першая справа Мегрэ: Раман: Для стар.шк.узросту / Пер.з фр. Н. Мацяш. — Мінск: Юнацтва, 1982. — 167с., 4л.іл.
Зноскі
- ↑ а б Georges Simenon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Georges Simenon // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сименон Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118614401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ а б https://academieroyale.be/Academie/documents/FichierPDFNouvelleBiographieNational2106.pdf
Літаратура
правіць- Лявонава Е. А. Сіменон Жорж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 385—386. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).