Начніца вадзяная

Начніца вадзяная, начніца Даўбентона (Myotis daubentonii) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.

Начніца вадзяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myotis daubentonii Kuhl, 1817

Сінонімы
  • Myotis abei Yoshikura, 1944
Падвіды
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632012
NCBI  98922
EOL  327580

Апісанне правіць

Даўжыня цела 44,5—51, перадплечча 35—40,5, хваста 36—46 мм. Поўсць на спіне цёмная, шараватая або карычнявата-бурая, на брушку шараватая або брудна-белаватая з палевым адценнем. Лятальная перапонка, вушы і голыя часткі морды бурыя. Канец хваста выступае за міжсцегнавую перапонку. Палёт павольны з пырханнем.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўразіі, паўночная мяжа праходзіць праз Петразаводск, Краснаярск, вусце Амура; паўднёвая праз Сіваш, нізоўі Волгі, Паўднёвы Урал, возера Зайсан. На Беларусі аселы від, трапляецца па ўсёй тэрыторыі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца пасля змяркання пераважна двухкрылымі і лускакрылымі насякомымі на вышыні 5—20 см над паверхняй вады або каля крон дрэў у лясах, парках і іншых зялёных насаджэннях.

У летніх сховішчах (дуплы дрэў, гарышчы, пустоты за абшыўкай пабудоў і інш.) паблізу вадаёмаў з канца сакавіка. Нараджае адно дзіцяня ў сярэдзіне чэрвеня. Зімуе (кастрычнік—сакавік на Беларусі) у выпадковых сховішчах (склепы, падвалы, трэшчыны ў бетонных кольцах глыбокіх студняў і інш.).

Літаратура правіць

  • Курскоў А. Начніца вадзяная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.