Нікандар Мядзейка

беларускі палітычны дзеяч

Нікандар Мядзейка (28 жніўня 1914 — 6 снежня 1987) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, другі прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.

Нікандар Мядзейка
Сцяг2-і Прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады
1977 — 1987
Папярэднік Радаслаў Астроўскі
Пераемнік Міхась Зуй
Нараджэнне 28 жніўня 1914(1914-08-28)
в. Панькі, Гродзенская губерня, Расійская імперыя
Смерць 1987(1987)
Месца пахавання
Член у
Адукацыя
Прафесія настаўнік
інжынер меліярацыі
Дзейнасць палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 28 жніўня 1914 года ў вёсцы Панькі Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Скончыў гімназію ў Вільні. У 1936—1939 гадах служыў у польскім войску.

Пасля пачатка савецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну працаваў настаўнікам у Маладзечне. Па прыходзе немцаў прадоўжыў працаваць настаўнікам, а таксама працаваў у структурах Беларускай народнай самапомачы. Паводле ўспамінаў Алеся Змагара, Нікандар Мядзейка быў прызначаны на пасаду лідскага акруговага школьнага інспектара, але там доўга не прабыў і вярнуўся назад у Мінск, «ратуючы ад польскіх тэрарыстаў сваё жыццё», а на яго месца прызначылі Міколу Дзямідава.[1]

З 1944 года — у эміграцыі. Працаваў токарам на гадзіннікавым заводзе Kienzle ў Швенінгене. Скончыў універсітэт UNRRA з дыпломам інжынера меліярацыі. У лютым 1948 годзе з сям’ёй (жонка Марыя, у дзявоцтве Рыжкова, працавала на тым жа заводзе як остарбайтэр, і дачка Леанора) пераехаў у Францыю (Нузонвіль, 14 Rue des Écoles), дзе перажываў вельмі цяжкае фінансавае становішча.

У 1954 годзе пераехаў у ЗША, дзе пасяліўся ў Нью-Брансуіку. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. У тым жа годзе быў выбраны віцэ-прэзідэнтам БЦР. У 1977 годзе, пасля смерці першага прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага, быў абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Памёр у 1987 годзе. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Зноскі

Спасылкі правіць