Павел Іванавіч Ягужынскі

Павел Іванавіч Ягужынскі (Ягушынскі) (1683, Кублічы, Полацкае ваяводства Вялікае Княства Літоўскае — 6 (17) красавіка 1736, Санкт-Пецярбург) — граф, генерал-аншэф, рускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, паплечнік Пятра I.

Павел Іванавіч Ягужынскі
Герб «Корвін» пад графскай каронай
Герб «Корвін» пад графскай каронай
Сцяг1-ы Генерал-пракурор
Пераемнік М. Ю. Трубяцкі
Нараджэнне 1683
Смерць 17 красавіка 1736(1736-04-17)
Месца пахавання
Род Ягужынскія[d]
Бацька Janis[d][2]
Жонка Ганна Гаўрылаўна Бястужава-Руміна[d] і Anna Fyodorovna Khitrovo[d]
Дзеці Сяргей Паўлавіч Ягужынскі[d], Praskovya Yaguzhinskaya[d] і Наталля Паўлаўна Ягужынская[d]
Дзейнасць дыпламат, палітык
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал-аншэф
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын арганіста, выхадца з ВКЛ. Верагодна, паходзіць з мястэчка Кублічы Полацкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага (цяпер — Ушацкі раён, Віцебская вобласць).

У 1687 годзе разам з сям’ёй бацькі прыязджае ў Расію.

У 1701 годзе залічаны ў гвардыю, у Праабражэнскі полк, стаўшы дзеншчыком Пятра I.

9 ліпеня 1706 года атрымаў ад Пятра I у вечнае валоданне востраў на рацэ Яўза паблізу Нямецкай слабады ў Маскве.

У 1710 годзе — камер-юнкер, капітан Праабражэнскага палка. Ажаніўся з Ганнай Фёдараўнай Хітровай і, атрымаўшы за ёй велізарны пасаг, зрабіўся адным з найбагацейшых людзей свайго часу.

Ў 1711 годзе ўдзельнічаў у Пруцкім паходзе. У тым жа годзе суправаджаў Пятра ў Карлсбадзе і Таргау на вяселле царэвіча Аляксея. У чэрвені 1711 атрымаў званне палкоўніка, 3 жніўня 1711 — Генерал-ад’ютанта.

У 1712 годзе ў ліку нешматлікіх прысутнічаў на вяселлі Пятра I з Мартай Скаўронскай. Суправаджаў Пятра I за мяжу.

У лістападзе 1713 — пасланы да двара караля Даніі і Нарвегіі з паведамленнем аб прыбыцці Пятра I з войскам у герцагства Мекленбург.

У 1714 адпраўлены ў Данію для падтрымкі акрэдытаванага там князя В. Л. Далгарукава з мэтай дамагчыся сумесных з Даніяй дзеянняў супраць Швецыі.

У 1718 годзе на яго ўскладзена назіранне за «скарэйшым уладкаваннем прэзідэнтамі сваіх калегій».

У 1719 годзе ўдзельнічаў у працы Аландскага кангрэса.

У 1720—1721 гадах — Расійскі пасланнік ў Аўстрыі.

24 жніўня 1721 года Ягужынскі выехаў для ўдзелу ў рабоце Ніштацкага кангрэса, але па просьбе графа Астэрмана выбаргскі камендант І. М. Шувалаў на цэлых два дні затрымаў яго ў Выбаргу, і калі Павел Ягужынскі прыехаў у Ніштат, то мір ужо быў заключаны.

З 22 студзеня 1722 — генерал-лейтэнант.

У перыяд 18 студзеня 1722—1726 года — генерал-пракурор Сената (першы ў гісторыі Расіі), змагаўся з казнакрадствам.

У 1723 годзе — развёўся з першай жонкай. Ажаніўся другім шлюбам з Ганнай Гаўрылаўнай Галоўкінай, дачкой канцлера графа Г. І. Галоўкіна.

У маі 1724 пры установе для каранацыі Кацярыны I роты кавалергардаў, быў прызначаны яе камандзірам з чынам капітан-паручніка.

11 ліпеня 1724 удастоены ордэна Св. Андрэя Першазваннага. 30 жніўня 1725 г удастоены ордэна Святога дабравернага Вялікага Князя Аляксандра Неўскага.

З 3 жніўня 1726 па 1727 — паўнамоцны міністр пры польскім сойме ў Гродна. З 24 кастрычніка 1727 года — генерал-аншэф.

28 красавіка 1735 г. стаў кабінет-міністрам з вяртаннем пасады обер-шталмайстра. У студзені 1736 захварэў на падагру і ліхаманку і ў красавіку таго ж года памёр.

Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры.

Зноскі

  1. Ягужинский Павел Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.