Пагост (вадасховішча)

Паго́ст — вадасховішча ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана за 22 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, каля вёскі Пагост Загародскі і аграгарадка Новы Двор.

Пагост
Выгляд з берага
Каардынаты: 52°18′ пн. ш. 26°18′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Пінскі раён
Вышыня над узроўнем мора 140 м
Даўжыня 6,1 км
Шырыня 4,1 км
Плошча 16,2 км²
Аб'ём 54,48 км³
Даўжыня берагавой лініі 16,2 км
Найбольшая глыбіня 9,9 м
Плошча вадазбору 710 км²
Упадаюць ракі Бобрык 1
Пагост (Беларусь)
Пагост
Пагост
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дно — пясок. Ваганні ўзроўню вады на працягу года — 2—3 м. Замярзае прыкладна ў снежні, таўшчыня лёду — 40—60 см.

Збудавана ў 1976 годзе з мэтай арашэння зямель саўгаса «Парахонск» і для водазабеспячэння рыбаводнай гаспадаркі «Палессе».

Напаўняецца з ракі Бобрык 1 па канале даўжынёй 8,5 км з выкарыстаннем шлюзаў-рэгулятараў. Былое возера каля вёскі Пагост Загародскі абгароджана дамбай-плацінай з вадаспускам даўжынёй 16,2 км.

На беразе размешчаны вёскі Навадворскага і Загародскага сельскіх саветаў.

З’яўляецца месцам адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.