Рафал Тшаскоўскі

Ра́фал Тшаско́ўскі (польск.: Rafał Trzaskowski; нар. 17 студзеня 1972, Варшава) — польскі палітолаг і палітык. Мэр горада Варшавы з 2018 г. Кандыдат на пасаду Прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года. Доктар гуманітарных навук.

Рафал Тшаскоўскі
польск.: Rafał Trzaskowski
Прэзідэнт Варшавы[d]
з 22 лістапада 2018
Папярэднік Ганна Гранкевіч-Вальц[d]
Нараджэнне 17 студзеня 1972(1972-01-17)[1][2] (52 гады)
Род Тшаскоўскія[d]
Бацька Анджэй Тшаскоўскі[d]
Жонка Małgorzata Trzaskowska[d][3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі[4] (31 сакавіка 2004) і доктарская ступень[d][5] (31 сакавіка 2004)
Дзейнасць палітык, палітолаг, перакладчык
Месца працы
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палітычная кар’ера правіць

Дэпутат Еўрапейскага парламента VII склікання (2009—2013), у 2013—2014 гадах — міністр адміністрацыі і лічбавізацыі, у 2014—2015 гг. працаваў у Міністэрстве замежных спраў, з’яўляўся дэпутатам Сейма Польшчы VIII склікання (2015—2018), з 2018 г. — мэр Варшавы, з 2020 г. — віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская платформа». Кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года, у другім туры атрымаў 48,97 % галасоў і саступіў дзеючаму кіраўніку дзяржавы Анджэю Дудзе.

9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам варшаўскай мэрыі бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаў[7]:

  Год таму у Беларусі прайшлі выбары, якія былі сфальсіфікаваны. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусак і беларусаў ад іх імкнення да ўласнай свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы. Успомнім пра іх. Будзем салідарныя. Жыве Беларусь!  

Зноскі