Рос Грэнвіл Гарысан

Рос Грэнвіл Гарысан (13 студзеня 1870, Джэрмантаўн — 30 верасня 1959, Нью-Хейвен, штат Канектыкут) — амерыканскі біёлаг, урач, эмбрыёлаг. Здзейсніў адно з найважнейшых адкрыццяў у гісторыі медыцыны — метад культывавання тканак, г.зн. вырошчванне жывых клетак у лабараторных умовах. Гэты метад даў новы штуршок даследаванняў рака і СНІДу.

Рос Грэнвіл Гарысан
Дата нараджэння 13 студзеня 1870(1870-01-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1959(1959-09-30)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Richard Edes Harrison[d][3]
Род дзейнасці заолаг, анатам
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў універсітэт Джонса Хопкінса (1889). Прафесар анатоміі гэтага ўніверсітэта (1899—1907) і Ельскага ўніверсітэта (1907—1938).

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя даследаванні Гарысана ў галіне эксперыментальнай эмбрыялогіі, у прыватнасці прысвечаныя развіццю канечнасці, вока і цэнтральнай нервовай сістэмы. Найбольш вядомыя яго працы па трансплантацыі частак зародкаў пазваночных. Ужыванне метадаў гетэраластычнай (міжвідавай) перасадкі дазволіла вывучаць заканамернасці росту і развіцця асобных частак і органаў жывёл і іх узаемных уплываў. Гарысан адным з першых прапанаваў метад культывавання ізаляваных тканак і ўпершыню назіраў рост нервовага валакна па-за арганізмам.

Зноскі