Рэвалюцыя руж

(Пасля перасылкі з Рэвалюцыя ружаў)

<table class="infobox infobox-f8c91486d2107d3a " style="" data-name="Рэвалюцыя руж
" > Тбілісі, Плошча Свабоды, 8 лістапада 2003 Краіна Грузія Дата 2 лістапада 20034 студзеня 2004 Прычына незадавальненне палітыкай прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ Вынік да ўлады прыйшоў Саакашвілі Арганізатар Міхаіл Саакашвілі

Моладзь каля будынку парламента, 8 лістапада 2003

Рэвалюцыя руж (груз. ვარდების რევოლუცია (2 лістапада 2003 — 4 студзеня 2004) — «вардэбіс революція») — мірная рэвалюцыя ў Грузіі, што ў 2003 годзе прымусіла сысці з пасады прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ.

Першая рэвалюцыя на постсавецкай прасторы пасля скасавання Савецкага Саюза, прычынілася сур’ёзных палітычных трансфармацый і дала пачатак хвалі рэвалюцый у постсавецкіх краінах — Кыргызстане, Украіне, Малдове, якія ўвайшлі ў гісторыю як «каляровыя рэвалюцыі».

Назва паходзіць ад кветак, якія трымалі ў руках прыхільнікі апазіцыі, калі ішлі да парламента, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ.

Гісторыя правіць

Перадумовы правіць

Імпульсам для пратэстаў сталі парламенцкія выбары, хаця агульныя перадумовы склаліся ў выніку негатыўнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Грузіі і агульнай тагачаснай палітыкай Эдуарда Шэварднадзэ. У групу сапернікаў Шэварнадзэ ўваходзілі Міхаіл Саакашвілі, Ніно Бурджанадзэ і Зураб Жванія, які загінуў пры дзіўных абставінах у 2005 годзе. Рухавіком змен была моладзевая арганізацыя «Кмара» (Хопіць).

Ход рэвалюцыі правіць

Пасля парламенцкіх выбараў 2 лістапада 2003 года афіцыйныя ўлады абвясцілі пра сваю перамогу. З гэтым не пагадзілася апазіцыя і, абапіраючыся на вынікі сацыялагічных апытанняў, заявіла, што выбары не легітымныя. Рапарт АБСЕ таксама звяртаў увагу на шматлікія парушэнні падчас выбараў, такія як хуліганскія атакі супраць апазіцыянераў, спробы застрашыць апанентаў улады і маніпуляцыі з выбарчымі бюлетэнямі[1].

Супрацьстаянне прывяло да таго, што 22 лістапада пратэстоўцы захапілі будынак парламента, бо менавіта ў гэты дзень пачаў працу новы склад парламента[2]. Такі нечаканы крок паралізаваў цэнтральную ўладу. 23 лістапада Шэварнадзэ сустрэўся з Саакашвілі і Жваніяй і пасля перамоў абвясціў аб сваёй адстаўцы і з’ехаў з краіны.

Вынікі правіць

Вярхоўны суд Грузіі ануляваў выбары і прызначыў новыя прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 4 студзеня 2004 года. Новым прэзідэнтам краіны быў абраны 36-гадовы Міхаіл Саакашвілі. Ён стаў самым маладым прэзідэнтам у Еўропе.

Саакашвілі кіраваў Грузіяй 9 гадоў. Ягонае прэзідэнцтва, нягледзячы на пэўныя пазітыўныя зрухі ў дзяржаве, выклікае тым не менш шмат крытыкі. Перш за ўсё гэта датычыць звужэння дэмакратычнай прасторы і кропкавыя рэпрэсіі супраць апазіцыі, а таксама вайна 2008 года. «Ружавая» эпоха скончылася з парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі 2012 і 2013 гадоў, калі да ўлады прыйшлі новыя сілы, якія ўзначальваў Бідзіна Іванішвілі.

Зноскі

Літаратура правіць