Самалійская мова

афіцыйная мова Самалі і Самалілэнда

Самалійская мова (ці проста самалі) — мова, якая належыць да кушыцкай галіны афразійскай надсям'і моў. На гэтай мове размаўляюць у асноўным у Самалі, але таксама і ў такіх краінах як Джыбуці (большасць насельніцтва), Эфіопія і Кенія. З-за грамадзянскай вайны ў Самалі, носьбіты мовы распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Сапраўдная колькасць носьбітаў самалі невядомая, але прыкладна ацэньваецца ў 15-25 млн. Блізкімі да самалі мовамі з'яўляюцца мовы арома і атара. У мове сустракаюцца запазычанні з арабскай, па большай частцы сярод рэлігійных тэрмінаў. Існуюць запазычанні з англійскай і італьянскай моў, якія засталіся ад каланіяльнага мінулага.

Самалійская мова
Саманазва af Soomaali
Краіны Самалі, Самаліленд, Эфіопія, Кенія, Джыбуці
Афіцыйны статус Самалі, Самаліленд
Агульная колькасць носьбітаў 15—25 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Афразійская макрасям'я

Кушыцкая сям'я
Пісьменнасць лацінскае пісьмо[1] і Somali alphabets[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 сом 615
ISO 639-1 so
ISO 639-2 som
ISO 639-3 som
WALS som
Ethnologue som
Linguasphere 14-GAG-a
ABS ASCL 9208
IETF so
Glottolog soma1255
Вікіпедыя на гэтай мове

Зноскі

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Bogga Hore

 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў самалійскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Самалійская мова»