Сапармурат Авезбердыеў

Сапармурат Авезбердыеў (туркм.: Saparmyrat Ovezberdi) (21 лютага 1939, Бахардэн — 19 чэрвеня 2009) — туркменскі паэт, перакладчык і журналіст.

Сапармурат Авезбердыеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 лютага 1939(1939-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 2009(2009-06-19) (70 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт, перакладчык
Узнагароды
sovezberdi.com

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 лютага 1939 ў Бахардэне.

У ліпені 2004 эміграваў у Вашынгтон з-за пераследу з боку тагачаснай туркменскай улады[1].

Памёр 19 чэрвеня 2009 пасля доўгай і цяжкай хваробы.

Творчасць правіць

Аўтар сямі зборнікаў вершаў на туркменскай мове[2], кнігі паэзіі «Светлоликая» (на рускай мове). У 1981 годзе таксама выйшаў зборнік вершаў і паэм Авезбердыева «Viltis» (на літоўскай мове, пераклад Робертаса Кетуракіса  (літ.)). Авезбердыеў перакладаў на туркменскую мову творы літоўскіх паэтаў (Эдуардаса Межэлайціса, Саламеі Нерыс і інш.), асобныя вершы Расула Гамзатава, Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі і іншых літаратараў. Творы самога Авезбердыева перакладаліся таксама на нямецкую, украінскую, эстонскую, турэцкую, балгарскую, азербайджанскую, іспанскую, рускую, якуцкую і іншыя мовы[3].

Таксама вядомы сваёй журналісцкай дзейнасцю, працаваў карэспандэнтам туркменскай службы радыё «Свабодная Еўропа».

Узнагароды правіць

Узнагароджаны памятным медалём і дзвюма ганаровымі граматамі Літоўскай рэспублікі.

8 верасня 2004 Авезбердыеў атрымаў прэмію «David Burke Distinguished Journalism Award»[4].

Зноскі