Слуцкі краязнаўчы музей

Слуцкі краязнаўчы музей — музей у горадзе Слуцку, які прысвечаны гісторыі і культуры Слуцка і Слуцкага раёна.[1] Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасць якіх штогод узрастае, музей ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставак і больш за 700 экскурсій у год.[2]

Слуцкі краязнаўчы музей
Заснаваны 1953
Месцазнаходжанне г. Слуцк, вул. Леніна, 171
Дырэктар Серык Наталля Георгіеўна
slutsk.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Музей мае два філіялы: музей этнаграфіі і мастацкую галерэю. Асноўнай тэматыкай музею этнаграфіі з'яўляюцца быт і заняткі сялян Слуцкага павета ў XIX — пачатку XX стагоддзя.

У 2008 годзе музей святкаваў сваё 55-годдзе.[3]

Будынак правіць

Слуцкі краязнаўчы музей размешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў (імаверна, у 1789[4] ці 1798 годзе[5] ў стылі класіцызму і меў прызначэнне панскай сядзібы.[4] Музей знаходзіцца амаль у цэнтры гораду па вуліцы Леніна, 171.[6]

Фонды і экспазіцыі правіць

Асноўны будынак мае 6 экспазіцыйных залаў агулай плошчай 280 м².[1] Супрацоўнікамі музея былі сабраны такія калекцыі, як «Археалогія», «Баністыка», «Вексілалогія», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Дакументы», «Жывапіс», «Графіка», «Плакаты», «Лістоўкі, буклеты», «Нумізмаціка», «Вопратка», «Кнігі, брашуры», «Скульптура», «Шкло, фарфор», «Фалерыстыка», «Філатэлія», «Філакартыя», «Этнаграфія» і інш.[7]

Сярод матэрыялаў дакументы пра беларускіх этнографаў і фалькларыстаў А. К. Сержпутоўскага, З. Я. Даленгу-Хадакоўскага, вайну 1812 года, паўстанне 1863—1864, рэвалюцыйны рух у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя, Кастрычніцкую рэвалюцыю, Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны.[1]

У 2013 годзе на сродкі, сабраныя шляхам дабрачынных ахвяраванняў, быў набыты ўласны слуцкі пояс.[8]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  2. Слуцкі краязнаўчы музэй адкрыты да супрацоўніцтва // Слуцкі край.
  3. Таццяна Гусева. Слуцкий краеведческий музей отпраздновал 55-летний юбилей(недаступная спасылка). Інфа-Кур’ер (16 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
  4. а б Слуцкие пояса(недаступная спасылка). Слуцкий хлебозавод. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
  5. Ігар Ціткоўскі. Дом, які пабудаваў B.S(недаступная спасылка). Інфа-Кур’ер (7 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2017. Праверана 12 студзеня 2017.
  6. У Зборы помнікаў памылкова называецца Ленінскай
  7. Государственное учреждение «Слуцкий краеведческий музей»(недаступная спасылка). Слуцкий районный исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2011. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
  8. Слуцкий пояс!. Museum.by (7 снежня 2013). Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць