Спірулі́на (Spirulina) — род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей (цыянабактэрый) сямейства Pseudanabaenaceae.

Спіруліна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spirulina Turpin Ex Gomont, 1893


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1053
NCBI  1154
EOL  11429

Апісанне правіць

Ніткі адзіночныя, часам скручаныя ў форме спіралі, сіне-зялёныя, радзей жоўта-зялёныя, здольныя да вярчальнага і паступальнага руху. Размнажаюцца мнагаклетачнымі фрагментамі нітак (гармагоніямі).

Пашырэнне правіць

Каля 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах, тэрмальных крыніцах, глеі, глебе. На Беларусі сустракаюцца спіруліна вялікая, Гомана, Джэнера (Spirulina jenneri), прасторнейшая і інш.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Асобныя віды ядомыя. Культывуюцца для вырабу лекаў, біялагічных дабавак, атрымання харчовага бялку.

Літаратура правіць