Стывен Вінсент Бушэмі (англ.: Steven Vincent Buscemi; нар. 13 снежня 1957, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр. Лаўрэат прэмій «Эмі» і «Залаты глобус». Вядомасць Бушэмі прынеслі такія фільмы, як «Развітальныя позіркі» (1986), «Нью-Ёркскія гісторыі» (1989), «Таямнічы цягнік» (1989), «Шалёныя сабакі» (1992), «Адчайны» (1995), «Паветраная» турма" (1997), «Армагедон» (1998), «Шэрая зона» (2001), «Прывідны свет» (2001), «Буйная рыба» (2003) і «Смерць Сталіна» (2017). Ён таксама вядомы па супрацоўніцтве з братамі Коэн, у якіх зняўся ў фільмах «Скрыжаванне Мілера» (1990), «Бартан Фінк» (1991), «Падручны Хадсакера» (1994), «Фарга» (1996) і «Вялікі Лябоўскі» 1998).

Стыў Бушэмі
англ.: Steven Vincent Buscemi
Дата нараджэння 13 снежня 1957(1957-12-13)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Jo Andres[d]
Дзеці Lucian Buscemi[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, характарны акцёр, сцэнарыст, тэлерэжысёр, тэатральны акцёр, акцёр агучвання, акцёр, пажарнік
Узнагароды

Independent Spirit Award for Best Supporting Male[d] (1993)

National Society of Film Critics Award for Best Supporting Actor[d] (2001)

Independent Spirit Award for Best Supporting Male[d] (2002)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю у драматычным серыяле[d] (2011)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю у драматычным серыяле[d] (2012)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле[d] (2012)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (2011)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2010)

Незалежны дух[d] (1992)

IMDb ID 0000114
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На тэлебачанні Бушэмі вядомы дзякуючы ролі Энаха «Накі» Томпсана ў крымінальным тэлесерыяле «Падпольная імперыя» (2010—2014), якая прынесла яму прэмію «Залаты глобус», дзве прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, а таксама дзве намінацыі на «Эмі».

Бушэмі дэбютаваў у якасці рэжысёра ў 1996 годзе, з фільмам «Пад шатамі крон». Ён таксама зняў фільмы «Зверафабрыка» (2000), «Самотны Джым» (2005) і «Інтэрв’ю» (2007), і эпізоды такіх серыялаў, як «Забойны аддзел», «Клан Сапрана», «Турма Оз», «Студыя 30» і «Сястра Джэкі».

Фільмаграфія правіць

Акцёр правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1992
ф Шалёныя сабакі Reservoir Dogs Містэр Ружовы

Зноскі правіць