Сундарба́н (англ.: Sundarbans, бенг.: সুন্দরবন Shundorbôn) — багністая мясцовасць у Заходняй Бенгаліі ў раёне агульнай дэльты рэк Ганг, Брахмапутра і Мегхна. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].

Сундарбан
бенг.: সুন্দরবন
Размяшчэнне Бангладэш
Плошча
  • 10 277 км²
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 798
рус.англ.фр.

У гэтым раёне растуць самыя шырокія мангравыя лясы ў свеце. Яны размяшчаюцца на невялікіх астраўках, якія перыядычна затапляюцца марскімі прылівамі.[2]

Этымалогія правіць

Назва «Сундарбан» можа быць даслоўна перакладзена як «прыгожыя джунглі» або «прыгожы лес» з бенгальскай мовы. Таксама існуе гіпотэза паходжання назвы рэгіёна ад назвы дрэў «сундары», распаўсюджаных у гэтай мясцовасці.

Геаграфія правіць

Сундарбан размешчаны ў шырокай дэльце ў Бенгальскім заліве. Забалочаныя лясы знаходзяцца ўдалечыні ад мангравых лясоў прыбярэжнай паласы. Лес ахоплівае 10000 квадратных кіламетраў, з якіх каля 6000 квадратных кіламетраў знаходзяцца ў Бангладэш.

У 1984 годзе рэгіён аб'яўлены Нацыянальным паркам. Ён складаецца з 2 аб'ектаў Сусветнай спадчыны: на тэрыторыі Бангладэш яго плошча складае прыкладна 133 тыс. га, а ў індыйскай частцы — каля 130 тыс. га. Прыблізна трэцяя частка парка знаходзіцца пастаянна ў вадзе, таму большасць цікавых месцаў запаведніка можна наведаць толькі ў чоўне.

Флора і фаўна правіць

 
Бенгальскі тыгр

Сундарбан — месца пражывання рэдкіх відаў жывёл, у тым ліку бенгальскага тыгра, скурастых марскіх чарапах, грабністага кракадзіла. Мясцовыя мангравыя зараснікі забяспечваюць ежай многія віды флоры і фаўны, служаць для іх прыстанішчам. У Нацыянальны парк Сундарбан уваходзіць птушыны запаведнік Саджнекалі — месца гнездавання і міграцыі каля 300 відаў птушак.

Гаспадарка правіць

Урадлівыя тэрыторыі дэльты са старажытных часоў інтэнсіўна выкарыстоўваліся чалавекам, і рэгіён быў цалкам пакрыты сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, заставаліся толькі нешматлікія анклавы некранутага лесу. Толькі намаганнямі па аднаўленні лясоў атрымалася стварыць сучасную суцэльную паласу лясоў. Акрамя вялізнай каштоўнасці для захавання папуляцыі бенгальскага тыгра і іншых рэдкіх жывёл, гэтая тэрыторыя служыць для абароны мільёнаў жыхароў прыгарадных раёнаў Калькуты ад разбуральнага дзеяння частых цунамі.

Сундарбан з'яўляецца адным з самых густанаселеных рэгіёнаў у свеце. У выніку палова мангравых лясоў былі высечаныя на пастаўку драўнянага паліва і іншых прыродных рэсурсаў. Нягледзячы на інтэнсіўную і буйнамаштабную эксплуатацыю, гэта па-ранейшаму адзін з самых вялікіх раёнаў мангравых лясоў у свеце.

Зноскі

  1. The Sundarbans. UNESCO World Heritage Center. UNESCO. Праверана 20 лістапада 2016.
  2. Laskar Muqsudur, Rahman. The Sundarbans: A Unique Wilderness of the World (PDF)(недаступная спасылка). Wilderness.net. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 20 лістапада 2016.

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.