Суражскі драўляны замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Суражы. Знаходзіўся на левым беразе Дзвіны ля яе прытокаў Суражкі і Касплі. Існаваў у XVI—XVIII стагоддзях. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Стылізаваная выява замка змяшчаецца не гербе Суража.

Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Суражскі замак
Замчышча з боку Дзвіны, 1893 г.
Замчышча з боку Дзвіны, 1893 г.
55°24′31″ пн. ш. 30°43′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Мястэчка Сураж
Заснавальнік Жыгімонт II Аўгуст
Дата заснавання 1563
Стан не захаваўся
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Суражскі замак на гербе Суража

Гісторыя правіць

   
План забудовы Замчышча, 1778 г.

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Зрублены пасля пачатку баявых дзеянняў ў 1563 г. паводле загаду вялікага князя Жыгімонта Аўгуста віцебскім ваяводам Стафанам Андрэевічам Збаражскім[1].

У 1616, 1654 гадах замак захоплівалі маскоўскія войскі.

Архітэктура правіць

Драўляны замак быў аточаны земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі абараняўся крутым берагавым абрывам і шырокай ракой. Меў таксама драўляныя фартыфікацыі — гародні.

На рысунку («Чертеж», 1701 год), зробленым І. Цызыровым, стольнікам маскоўскага гаспадара Пятра I, фіксуюцца абарончыя сцены замка без вежаў і два масты цераз роў. Пасля 1765 года замак меў вал шырынёй каля 11,5 мэтраў і паркан-астракол. Цераз абарончы роў да драўлянай замкавай брамы вёў мост.[2]

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. КМФ-18. — Воп. 1. — Спр. 42. — Арк. 66 адв.
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 448.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць