Сцяпан Мікалаевіч Данілаў

Сцяпан Мікалаевіч Дані́лаў (25 снежня 1888 (7 студзеня 1889), Віцебск — 4 лютага 1978, Ленінград) — савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1935), прафесар (1930). Член-карэспандэнт АН СССР (1943).

Сцяпан Мікалаевіч Данілаў
Дата нараджэння 26 снежня 1888 (7 студзеня 1889)
Месца нараджэння Віцебск,  Расійская імперыя
Дата смерці 4 лютага 1978(1978-02-04) (89 гадоў)
Месца смерці Ленінград,  СССР
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы Пецярбургскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН СССР, прафесар
Альма-матар Пецярбургскі ўніверсітэт, Казанскі ўніверсітэт, Інстытут высокамалекулярных злучэнняў АН СССР
Навуковы кіраўнік Аляксей Яўграфавіч Фаворскі
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
медалі

Біяграфія правіць

С. М. Данілаў нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і чыгуначнага рабочага. У 1908 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1914 годзе скончыў навучанне ва ўніверсітэце і застаўся працаваць у ім асістэнтам на кафедры хіміі у лабараторыі А. Я. Фаворскага і адначасова выкладаў хімію, фізіку і геаметрыю ў 18-м гарадскім вучылішчы. Пачынаючы з 1920 г. чытаў лекцыі ў Ленінградскім універсітэце, Педагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна, Інстытуце фізічнай адукацыі імя П. Ф. Лесгафта і інш. У 1923—1928 гг. С. М . Данілаў працаваў інжынерам-хімікам у Інстытуце прыкладной хіміі, у 1928—1931 гг. з'яўляўся кансультантам Охцінскага хімічнага завода і кіраваў практыкай студэнтаў. З 1930 г. С. М. Данілаў прафесар, загадчык кафедрай Хіміка-тэхналагічнага інстытута і адначасова ў 1931—1938 гг. кіраўнік лабараторыі цэлюлозы ў Інстытуце пластычных мас. У 1934—1937 гг. чытаў курс лекцый у Артылерыйскай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага.

У час Вялікай Айчыннай вайны С. М. Данілаў у Казані, прафесар Казанскага ўніверсітэта. Пасля вяртання ў Ленінград у 1944 г. прафесар Данілаў аднавіў работу на кафедры хімічнай перапрацоўкі цэлюлозы Ленінградскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Ленсавета. У маі 1945 г. С. М. Данілаў стаў загадчыкам кафедрамі будовы арганічных злучэнняў і высокамалекулярных злучэнняў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, адначасова ў 1947—-1949 гг. дырэктар Навукова-даследчага хімічнага інстытута пры ўніверсітэце. У 1947 г. абраны правадзейным членам Акадэміі артылерыйскіх навук. У 1949 годзе С. М. Данілаў стварае ў Інстытуце высокамалекулярных злучэнняў АН СССР лабараторыю хімічных пераўтварэнняў цэлюлозы, ў 1950—1952 гг. выконваючы абавязкі дырэктара, а ў 1953—1960 гг. дырэктар інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковая дзейнасць С. М. Данілава звязаная з хіміяй вугляродаў і іх вытворных, хіміяй цэлюлозы, палімераў, вывучэннем ізамернага пераўтварэння ў шэрагу кіслародзмяшчальных арганічных злучэнняў (альдэгідна-кетонная перагрупоўка Данілава) і інш. Працуючы ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Казанскім універсітэце, С. М. Данілаў кіраваў групай супрацоўнікаў, вырашаўшых абаронныя задачы.

У 1918—1945 гг. С. М. Данілаў працаваў памочнікам і намеснікам рэдактара часопіса «Журнал Русского физико-химического об­щества. Часть химическая», у 1935—1951 гг. быў членам рэакцыйнай калегіі часопіса «При­рода», з 1946 па 1978 г. галоўным рэдактарам часопіса «Журнал общей химии» і адказным рэдактарам выдання «Труды Ленинградского хи­мико-технологического института им. Ленсовета». З С 1932 па 1948 г. С. М. Данілаў з'яўляўся членам Праўлення Леніградскага аддзялення Усесаюзнага хімічнага таварыства імя Д. І. Мендзялеева і старшынёй секцыі агульнай хіміі. З 1948 г. абраны намеснікам старшыні Праўлення, а ў 1951—1958 гг. быў яго старшынёй.

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць