ФК Левантэ

іспанскі футбольны клуб

«Левантэ» (ісп.: Levante Unión Deportiva, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб з горада Валенсія. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе пад назвай Levante FC. Назоў быў абраны з-за аднаго пляжу ля Валенсіі. Пазней назва быў зменены на Levante UD, пасля аб’яднання з клубам «Хімнастыка» (Gimnastico FC) у 1939 годзе. З’яўляецца галоўным праціўнікам клуба «Валенсіі». У пачатку 1980-х гадоў некаторы час колеры клуба абараняў Ёхан Кройф.

Левантэ
Поўная назва Levante Unión Deportiva, S.A.D.
Заснаваны 1909 (як Levante Futbol Club)
1939 (як Levante Union Deportiva)
Горад Валенсія, Іспанія
Стадыён Сьюдад дэ Валенсія
Умяшчальнасць: 26 354
Прэзідэнт Кіка Каталан
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Сегунда
2022/23 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя правіць

Раннія гады правіць

Каманда «Левантэ» была заснавана ў 1909 годзе як Levante FC, узяўшы назва аднаго з пляжаў у Ла Мальваросы, і быў адным з першых футбольных клубаў у Валенсіі. Мясцовыя канкурэнты футбольны клуб «Валенсія» не быў яшчэ ўтвораны да 1919 года. Аднак іншы клуб, «Кабаньяль», гуляў у горадзе з 1903 года.

Раннія гульні каманда праводзіла ў Ла Платыёта, недалёка ад докаў на ўчастку зямлі, які належаў прадпрымальніку парфума. Наступны клубны стадыён таксама размяшчаўся паблізу партовай зоны, і клуб пачаў паступова асацыявацца з працоўнай класай. У 1919 годзе «Левантэ» ўпершыню згуляў са сваімі будучымі супернікамі камандай «Валенсіі» і атрымаў паражэнне з лікам 0:1. Гульня адзначыла адкрыццё нядаўна збудаванага стадыёну ў Альгірасе. У 1928 годзе «Леванте» выйграў свой ​​першы трафей — Валенсійскі чэмпіянат.

У 1909 годзе таксама стаў годам стварэння клуба «Хімнастыка», які першапачаткова гуляў на стадыёне «Патраната Хувентуд Абрэра» і меў назву «Універсітарыа». Да 1920 года каманда змяніла назаў на «Рэал Хімнастыка», пасля прадастаўлення каралеўскага патранажу Альфонсам XIII. У 1920 годзе «Хімнастыка» выйшла ў фінал чэмпіянату Валенсіі, але гульню так і не правяла. У 1930 годзе са з’яўленнем Другой іспанскай рэспублікі ў назве была скачавана частка «Рэал».

У сезоне 1934/35 абодва клуба «Левантэ» і «Хімнастыка» дэбютавалі ў другім іспанскім дывізіёне, калі ліга была пашырана з дзесяці каманд да дваццаці чатырох.

Дасягненні правіць

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Хаан Феменьяс 1996
2   Аб Андэр Капа 1992
3   Аб Алекс Муньяс 1994
4   Аб Адрыян дэ ла Фуэнтэ 1999
5   Аб Алекс Валье 2004
6   ПА Гіёргі Качарашвілі 1999
7   Нап Рохер Бругэ 1996
9   Нап Дані Гомес 1998
10   ПА Пабла Марцінес 1998
11   Нап Алехандра Кантэра 2000
12   Нап Фабрысіу 2000
13   Бр Андрэс Фернандэс 1986
14   Аб Нікола Мараш 1995
Паз. Імя Нар.
15   Аб Серхіа Пастыга (капітан) 1988
16   ПА Алекс Блеса 2002
17   ПА Оскар Клементэ 1999
18   Нап Іван Рамера 2001
19   Нап Роберт Ібаньес 1993
20   ПА Арыёль Рэй 1998
21   ПА Серхіа Ласана 1999
22   Нап Махамед Булдыні 1995
23   ПА Анхель Альхобія 1999
29   Аб Маркас Навара 2004
30   Нап Андрэс Гарсія 2003
31   Аб Хаві Грандэ 2005
37   Нап Карлас Альварэс 2003

Спасылкі правіць