ФК Сан-Паўлу

бразільскі футбольны клуб

«Сан-Паўлу» (парт.: São Paulo Futebol Clube) — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу. Шасціразовы чэмпіён Бразіліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібертадорэс. «Сан-Паўлу» з’яўляецца адным з самы паспяховых клубаў у бразільскім футболе. Клуб гуляе ў чэмпіянаце штата Сан-Паўлу і ў Серыі А чэмпіянату Бразіліі, а таксама ўваходзіць у спіс клубаў, якія ніколі не выляталі з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Бразіліі.

Сан-Паўлу
Sao Paulo Clube.gif
Поўная назва São Paulo Futebol Clube
Заснаваны 25 студзеня 1930
Горад Сан-Паўлу, Бразілія
Стадыён Марумбі
Умяшчальнасць: 67 052
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Найбольш паспяховымі для клуба лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнера Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штата і аднойчы ў Серыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібертадорэс у 1992 і 1993 гадах якраз прыпадаюць на гэты час. Даволі паспяховымі з’яўляюцца і 2000-я гады, калі клуб тройчы запар стаў чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.

«Сан-Паўлу» з’яўляецца трэцім клубам паводле колькасці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клуба з’яўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна з якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам з’яўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная змясціць 67 052 чалавек.

Дасягненні правіць

1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008
1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971,
1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000,
2005, 2021
1992, 1993, 2005
1993, 1994
1994
1993
1992, 1993
2005

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Ігар Вінісіус 1997
3   Аб Наўэль Ферарэсі 1998
4   ПА Дыегу Коста 1999
5   Аб Роберт Арбаледа 1991
6   Аб Велінгтан Сантус 2001
7   ПА Лукас Мора 1992
8   ПА Луан Сантус 1999
9   Нап Хонатан Кальеры 1993
10   Нап Лусіяну 1993
11   ПА Радрыгу Нестар 2000
13   Аб Рафінья (капітан) 1985
14   ПА Джуліяна Галопа 1999
15   ПА Мічэль Арауха 1996
16   ПА Луіс Густаву 1987
18   ПА Радрыгінью 2004
21   ПА Дам’ян Бабадылья 2001
23   Бр Рафаэл 1989
Паз. Імя Нар.
25   ПА Алісан 1993
27   ПА Велінгтан Рату 1992
28   Аб Алан Франка 1996
29   ПА Паблу Мая 2002
30   Аб Жуан Марэйра 2004
31   Нап Жуан 2002
33   Нап Эрык 1997
36   Аб Патрык 2003
39   Нап Уільям Гоміс 2006
43   ПА Нікан 1992
44   Аб Матэус Белен 2003
46   ПА Феліпі Негручы 2004
47   Нап Ферэйра 1997
55   ПА Хамес Радрыгес 1991
93   Бр Жандрэй 1993
  Нап Каю 2004

Спасылкі правіць