Цюрыхскае возера

Цю́рыхскае во́зера (ням.: Zürichsee, фр.: Lac de Zurich) — возера ў Швейцарыі, знаходзіцца на вышыні 409 метраў над узроўнем мора паміж кантонамі Санкт-Гален, Швіц і Цюрых; плошча 88 км², найбольшая даўжыня 40 км, шырыня ад 1 да 4 км, мае серпападобную форму; на ўсходнім канцы прымае ў сябе раку Лінт, якая цячэ з Гларнскіх Альпаў, з возера выцякае рака Лімат.

Цюрыхскае возера
ням.: Zürichsee
фр.: Lac de Zurich
Колавы параход Stadt Zürich на возеры
Колавы параход Stadt Zürich на возеры
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 406 м
Даўжыня 40 км
Шырыня 1—4 км
Плошча 88,66 км²
Аб’ём 3,9 км³
Найбольшая глыбіня 143 м
Басейн
Плошча вадазбору 1 811 км²
Упадаюць Лінт
Выцякаюць Лімат
Размяшчэнне
Размяшчэнне паўночны ўсход Швейцарыі
Краіна
Цюрыхскае возера (Швейцарыя)
Цюрыхскае возера
Цюрыхскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
карта возера

Каса ля Гурдэна, якая злучаецца чыгуначнай дамбай з мысам у Раперсвіль, дзеліць возера на дзве няроўныя часткі: меншую — Верхняе возера (Obersee), паміж кантонамі Швіц і Санкт-Гален, і большую частку — Ніжняе возера (Untersee), якая ляжыць у межах кантона Цюрых. Ніжняе — галоўная частка Цюрыхскага возера — адрозніваецца большай глыбінёй (143 м), чым Верхняе, неглыбокае і парослае чаротам.

Па абодвух берагах праходзіць чыгунка. На возеры два вострава: Уфенау і Люцэлау. У 1854 годзе на Цюрыхскім возеры пры Мейлене адкрыты былі першыя ў Швейцарыі палевыя пабудовы.

Суднаходства правіць

Рэгулярныя пасажырскія перавозкі па возеры ажыццяўляе параходства 'Zürichsee Schifffahrtsgesellschaft. Флот гэтага параходства складаецца з сямнаццаці суднаў, сярод якіх — два старадаўнія колавыя параходы: Stadt Zürich (1909 года пабудовы) і Stadt Rapperswil (1914 года пабудовы).

Таксама на возеры адкрыта аўтамабільная паромная пераправа, паміж Хоргенам і Майленам. Аператар пераправы — кампанія Zürichsee-Fähre Horgen-Meilen AG. На пераправе выкарыстоўваецца пяць паромаў, якія ходзяць з інтэрвалам у 10 хвілін.

Зноскі

Спасылкі правіць