Эрыванская губерня

Эрыванская губерня — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі, існавалая ў 1849—1917 гадах, з цэнтрам у горадзе Эрывань.

Эрыванская губерня
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Эрывань
Дата ўтварэння 9 чэрвеня 1849
Дата скасавання 28 мая 1918
Насельніцтва
  • 829 556 чал.[1]
Плошча 27 830 км²
Эрыванская губерня на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Утворана іменным указам, дадзеным Сенату 9 чэрвеня 1849 года, з тэрыторый, якія ўваходзілі ў склад Армянскай вобласці.

З 1872 года губерня складалася з 7 паветаў, 110 воласцяў, 5 гарадоў і 1283 іншых селішчаў. Найважнымі населенымі пунктамі, апроч Эрывані былі Александропаль, Нахічэвань, Нова-Баязет, Ардубад і Эчміядзін.

Эрыванская губерня была размешчана ў цэнтральнай частцы паўднёвага Закаўказзя, паміж 41°7' і 38°52' пн. ш. і 60°56' і 63°54' у. д., утварала няправільны, выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход паралелаграм; межавала: на поўначы — з Тыфліскай і Елізаветпальскай губернямі, на ўсходзе — з Елізаветпальскай губерняй, на захадзе — з Карскай вобласцю, на поўдні — з Эрзерумскім вілаетам Азіяцкай Турцыі і з Персіяй. Працягласць дзяржаўнай мяжы з Персіяй была 246,5 вёрстаў, з Турцыяй — 130 вёрстаў; агульная працягласць меж Эрыванскай губерні складала 1052½ вярсты. Эрыванская губерня займала 24 454,4 кв. вёрстаў ці 27 830 км² (па Стрэльбіцкім). Жыхароў было 804 757.

Зноскі

Спасылкі правіць