Вагаршапат
Вагаршапа́т (арм.: Վաղարշապատ), у 1945—1992 гадах Эчміядзі́н — горад у Армавірскай вобласці Арменіі, адзін з найбольш значных культурных і рэлігійных цэнтраў краіны.
Горад
Вагаршапат
Վաղարշապատ
| ||||||||||||||||||||||||
Этымалогія
правіцьЗ II ст. да н. э. існаваў горад Вардкесаван; назву ад асабістага імя і арм. аван «паселішча». У 140-х гг. цар Вагаршак акружыў паселішча сценамі і назваў ад свайго імя Вагаршапат — «горад Вагарша». У II—IV стагоддзях горад быў сталіцай Вялікай Арменіі. У цэнтры знаходзіцца сабор, пабудаваны ў 303 г. на тым месцы, дзе святому Грыгорыю, асветніку армян, з’явіўся Хрыстос. У памяць аб гэтай падзеі сабор атрымаў назву Эчміядзін — літар. «Сашэсце адзінароднага». У 1945 годзе Вагаршапат быў перайменаваны ў Эчміядзін (арм. Էջմիածին) у гонар Эчміядзінскага манастыра — рэзідэнцыі Каталікоса Усіх армян, цэнтра Армянскай апостальскай царквы. У 1992 г. гораду вярнулі ранейшую назву, аднак ва ўжытку выкарыстоўваюцца абедзве назвы.
Геаграфія
правіцьГорад Эчміядзін размешчаны на Арарацкай раўніне, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Эчміядзін і за 30 км на захад ад Ерэвана. Насельніцтва 57,5 тыс. жыхароў (2010).
Гарады-пабрацімы
правіць- Петразаводск, Расія
- Камянец-Падольскі, Украіна
- Ісі-ле-Муліно, Францыя
- Сергіеў Пасад, Расія (з 2010 года)
- Фрэсна, ЗША
Вядомыя асобы
правіць- Віктар Ускоў (нар. 1986) — расійскі баскетбаліст.
Зноскі
Літаратура
правіць- Эчміядзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 196.
- Арутюнян В. М. Эчмиадзин. — М., 1958.
- Вагаршапат // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Інфармацыя пра горад (англ.)