Адольф Іванавіч Макараў
Адольф Іванавіч Макараў (нар. 6 чэрвеня 1926, г. Лубны, Палтаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Адольф Іванавіч Макараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1951 годзе. Працаваў у Баранавічах, з 1952 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, начальнік майстэрні Брэстграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1949 года. Пражывае ў г. Брэст.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: квартал жылых дамоў па вул. Саўгаснай (1978—1982), праекты забудовы 4- і 5-й чаргі мікрараёнаў Паўночны-1 (1980—1982) у Баранавічах. Удзельнічаў у стварэнні помнікаў У. І. Леніну (1960), вызваліцелям горада (1964) у Баранавічах, мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы «Гай» (1972).
Зноскі
Літаратура
правіць- Макаров Адольф Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)