Адоніс палымяны

від раслін

Адо́ніс палымяны[3], жаўтацвет палымяны (Adonis flammea) — від кветкавых раслін з роду Адоніс (Adonis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Адоніс палымяны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adonis flammea Jacq., 1776

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1532246
EOL  5519297
GRIN  t:407423
IPNI  708101-1
TPL  kew-2623131

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—40[3] см. Сцябло прамастойнае, простае або галінастае. Лісце перыстарассечанае на вузкія долі. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-чырвонага колеру, 2—5 см у дыяметры, з жоўтымі, фіялетавымі, чорнымі плямамі палоскамі[4]. Плод — шматарэшак. Арэшкі маюць авальную форму і прамы носік.

 
Арэшкі адонісу палымянага

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі і на тэрыторыі Еўропы[5]. Расце на сухіх лугах, у стэпах, на камяністых россыпах і скалах, аблогах, пустках, агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].

Цвіце ў чэрвеніліпені[3]. Плады паспяваюць у жніўні[3].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в Адонис пламенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Адонис пламенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)