Адрас (тканіна)

тканіна

Адра́с (узб.: Adras) — від смесавых шаўковых тканін палатнянага перапляцення, якія робяцца ўручную з 50 % баваўняных і 50 % шаўковых нітак з абровым узорам  (узб.)[1]. Уток у адрасе баваўняны, а аснова шаўковая[2]. Традыцыйна адрас тчэцца ва Узбекістане і Таджыкістане.

Адрас
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вітрына з адрасам ва Узбекістане

У многіх месцах Узбекістана гэтая тканіна называлася таксама узб.: podshohi — «падышахская», што паказвала на яе надзвычайную каштоўнасць, звязаную і з працаёмкім, дарагім працэсам вырабу і з багатым, прыбраным знешнім выглядам[3].

Гісторыя правіць

У Сярэдняй Азіі (у Бухары, Самаркандзе, Хаджэндзе, Намангане, Маргілане) вытворчасць шаўковых і паўшаўковых ікатаў (атлас, канаус, адрас) дасягнула асаблівага развіцця ў XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Тэхналогія стварэння правіць

 
Узор бухарскага адрасу з калекцыі «The Textile Manufactures of India», 1866

Шырыня адрасу, зробленага ўручную, вагаецца ад 32 да 55 см, паколькі большую шырыню не дазваляюць задаць ткацкія станы[2].

Пры ручным вырабе адрасу на тканіне абавязкова ёсць белы скат, паласа па якой ткачы раўнавалі ікатавы ўзор. Частата паўтарэння скату каля 2,2 метра і залежыць ад даўжыні рамкі, на якую нацягвалі палатно. Пры пашыве гатовага адзення гэты скат традыцыйна пакідалі. Рабілася гэта з прычыны вялікага кошту тканіны і немэтазгоднасці адбракоўкі годнага матэрыялу. Акрамя гэтага наяўнасць скату на адзенні дадаткова падкрэслівала той факт, што ткань рабілася традыцыйным ручным спосабам[2].

Сучасныя мадэльеры пакідаюць скат толькі ў выпадках, калі хочуць адмыслова падкрэсліць аўтэнтыку пашытых рэчаў, у астатніх выпадках яго выкарыстоўваюць для аздаблення ці наогул адразаюць, каб не парушаў сіметрыю арнаменту на тканіне[2].

Тэхналогія фарбавання правіць

 
Дзяўчыны з Гісара. Крайняя левая ў сукенцы з адрасу
 
Жанчыны Паднджакента ў сукенках з адрасу і атласу

Ва Узбекістане адрас вырабляюць уручную з выкарыстаннем тэхнікі ікат і натуральных фарбавальнікаў[4]. Пры гэтым пучкі шаўковых нітак абвязваюць паасобна, каб была магчымасць паэтапна афарбоўваць іх у розныя колеры. Пры гэтым для Узбекістана характэрнай асаблівасцю іката з’яўляецца тое, што рознакаляровасць уласціва толькі ніткам асновы  (руск.), а ўток пакідаецца аднатонным[1].

У якасці натуральных фарбавальнікаў прымяняюцца водныя выцяжкі з розных раслін: Rubia tinctorum, коркі граната (Punica), цыбулі (Allium), грэцкага арэха (Juglans regia), Delphinium luteum, бутонаў Styphnolobium japonicum, мальвы (Malva) і іншых, а таксама кашаніль (Dactylopius coccus) і індзіга[2][3].

Выкарыстанне правіць

Уласцівасці адрасу дазваляюць захаваць прахалоду ўлетку і аддаваць цяпло зімой, таму з яго ствараюць шматфункцыянальнае адзенне: блузкі, спадніцы, вячэрнія сукенкі, касцюмы і многае іншае. Акрамя гэтага з адрасу ствараюць аксесуары і дэкаруюць ім памяшканні ва ўсходнім стылі.

Падробкі адрасу правіць

З-за вялікай каштоўнасці і дэкаратыўнасці адрасу выпускаюць яго падробкі тэхнікай штампоўкі.

У культуры правіць

У Хаджэндзе праводзіцца штогодны фестываль атласа і адраса[5].

Зноскі