Азерцы (возера)

возера ў Беларусі

Азерцы  (другая назва Забалацце) — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Зеха, за 11 км на паўночны захад ад горада Лепель, за 1 км на поўнач ад вёскі Забалацце.

Азерцы
Морфаметрыя
Даўжыня 1,3 (1,25[1]) км
Шырыня 0,3 (0,26[1]) км
Плошча 0,19 (0,17[1]) км²
Аб’ём 0,0006[1] км³
Даўжыня берагавой лініі 2,8[1] км
Найбольшая глыбіня 6,2[1] м
Сярэдняя глыбіня 3,5[1] м
Басейн
Плошча вадазбору 57,7 км²
Упадаюць Зеха
Выцякаюць Зеха
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Азерцы (Беларусь)
Азерцы
Азерцы
Азерцы (Віцебская вобласць)
Азерцы
Азерцы
Map

Плошча паверхні возера 0,19 (0,17[1]) км². Даўжыня 1,3 (1,25[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,26[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2,8[1] км. Плошча вадазбору 57,7 км². Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя — 3,5 м[1]. Аб’ём вады ў возеры 0,6 млн м³[1]. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя. Возера слаба зарастае. Праточнае. Праз возера працякае рака Зеха.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць