Азоўскэ (Джанкойскі раён)

Азоўскэ[1][2] (укр.: Азо́вське, крымскатат.: Qalay) — пасёлак гарадскога тыпу ў Джанкойскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Пасёлак гарадскога тыпу
Азоўскэ
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 4,6 км²
Вышыня цэнтра
26 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 3 798 чал.
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
96178
Азоўскэ на карце Украіны
Азоўскэ (Джанкойскі раён) (Украіна)
Азоўскэ (Джанкойскі раён)

ГісторыяПравіць

Пасёлак Калай быў заснаваны ў канцы XIX ст., у сувязі з будаўніцтвам чыгункі на Феадосію. Пасля ўсталявання савецкай улады ўвайшоў у Крымскую АССР, належаў да Джанкойскага раёна, а ў 1935 годзе Калай стаў райцэнтрам. З 1 лістапада 1941 года па 10 красавіка 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. 18 мая 1944 года крымскія татары былі дэпартаваныя ў Сярэднюю Азію, 14 снежня Калай быў пераіменаваны ў Азоўскае. Райцэнтр у Крымскай вобласці РСФСР, якая ў 1954 годзе была перададзена ў склад УССР. З 1965 года ў Джанкойскім раёне. З 1991 года ў незалежнай Украіне.

18 сакавіка 2014 года разам з Джанкойскім раёнам паселішча ўключана ў склад Рэспублікі Крым Расійскай Федэрацыі. 16 жніўня 2022 года ў выніку дыверсіі паблізу здарылася загаранне на складзе воінскай часці, дэтанацыя боепрыпасаў, нанесены ўрон чыгунцы і іншым грамадзянскім аб’ектам[3]; мясцовых жыхароў часова эвакуіравалі[4].

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
  3. tass.ru
  4. tass.ru