Айканіміка

назва населенага пункта; від тапоніма
(Пасля перасылкі з Айконім)

Айканіміка (ад стар.-грэч.: οἶκος — жыллё + ὄνυμα — імя) — раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў (населеных пунктаў)[1]. Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі называецца айканіміяй[1].

Паколькі назвы некаторых гарадскіх вуліц утвораны ад гістарычных назваў сёл, што існавалі на гэтым месцы, то ў айканімію часам уключаюць і назвы вуліц.

Топафармант (тапанімічны фармант) — частка айконіма (і тапоніма ўвогуле), якая звычайна складаецца з суфікса або сукупнасці суфікса і граматычнага канчатка.

Зноскі

  1. а б Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.37

Літаратура

правіць