Айк Мусаханян

французскі футбаліст

Айк Мусаханян (нар. 20 сакавіка 1998, Мінск, Беларусь) — французскі футбаліст армянскага паходжання, нападнік фінскага клуба «Хака» з Валкеакаскі.

Футбол
Айк Мусаханян
Нарадзіўся 20 сакавіка 1998(1998-03-20) (26 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 189 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Фінляндыя Хака
Нумар 2
Маладзёжныя клубы
Францыя Кальмар
Францыя Вітэнгайм
Францыя Бельфор
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 112 (13)
2022—2023 Арменія Ноа (Ерэван) 40 (0)
2023— Фінляндыя Хака (Валкеакаскі) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў Мінску ў армянскай сям’і, якая пераехала ў Беларусь у савецкія часы[1]. Ва ўзросце 7 гадоў разам з бацькамі пераехаў у Францыю, у горад Кальмар, дзе і пачаў займацца футболам. Пазней выступаў таксама за юнацкія каманды «Вітэнгайма» і «Бельфора». Аднак, ва ўзросце 18 гадоў не падпісаў у Францыі прафесійнага кантракта ні з адным клубам, і ў 2017 годзе пераехаў у Беларусь, далучыўшыся да клуба Першай лігі «Энергетык-БДУ».

У складзе мінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 4 галы і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачаў у дубліруючым складзе «Энергетыка-БДУ». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 красавіка 2019 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» і праз хвіліну адзначыўся голам, а ўжо ў дадатковы час забіў другі гол, чым прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 4:3. У далейшым трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях ад апорнага паўабаронцы да нападніка. Пасля сезона 2021 стаў з 75 гульнямі лідарам сярод усіх ігракоў па колькасці праведзеных матчаў за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2022 года пакінуў мінскі клуб[2] і неўзабаве стаў іграком армянскага «Ноа»[3], дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У жніўні 2023 года далучыўся да фінскага клуба «Хака».

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ   9 2
2018 Д2 Энергетык-БДУ   28 4
2019 Д1 Энергетык-БДУ   24 3
2020 Д1 Энергетык-БДУ   24 3
2021 Д1 Энергетык-БДУ   27 1
2021/22 (2) Д1 Ноа   15 0
2022/23 Д1 Ноа   25 0

Крыніцы правіць