Акрон (ад грэч.: akros — «крайні, самы аддалены, высокі») — падраздзяленне найвышэйшага рангу агульнай геахраналагічнай шкалы, якое аб'ядноваўе эоны. Стратыграфічны эквівалент — акратэма.

Тэрмін прапанаваны савецкім геолагам У. В. Менерам (1977). Вылучаюць 3 акроны: архейскі, пратэразойскі (кожны працягласцю да 2 млрд. гадоў) і 3-і, найбольш позні, які адпавядае фанеразою, але пакуль не атрымаў назвы.

ЛітаратураПравіць