Аксана Сцяпанаўна Мадараш

Аксана Сцяпанаўна Мадараш (укр.: Оксана Степанівна Мадараш; нар. 12 верасня 1969, Бучач, Цярнопальская вобласць, УССР) — украінскі дырыжор вышэйшай катэгорыі, дырыжор-пастаноўшчык Кіеўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра аперэты, хормайстарка-пастаноўшчыца, педагог. Заслужаная артыстка Украіны (2008). Народная артыстка Украіны (2019).

Аксана Сцяпанаўна Мадараш
Дата нараджэння 12 верасня 1969(1969-09-12) (54 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Узнагароды
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
oksanamadarash.com

Біяграфія правіць

Аксана Мадараш нарадзілася 12 верасня 1969 ў горадзе Бучач Цярнопальскай вобласці.

Скончыла дырыжорска-харавы аддзел Мікалаеўскага дзяржаўнага музычнага вучылішча (1989, клас Людмілы Лакізы).

Вышэйшую музычную адукацыю атрымала ў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага:

  • 1989—1994 — харавое дырыжыраванне, клас народнага артыста Украіны, прафесара В. Петрычэнка, факультатыў на кафедры оперна-сімфанічнага дырыжыравання (клас прафесара, народнага артыста Украіны і Расіі В. Кажухара),
  • 1995—1999 — оперна-сімфанічнае дырыжыраванне, клас народнага артыста Украіны, прафесара Я. Душчанка,
  • 2002—2005 — асістэнтура-стажыроўка на кафедры оперна-сімфанічнага дырыжыравання, клас народнага артыста Украіны, прафесара Я. Душчанка.

Падчас вучобы дырыжыравала ў опернай студыі Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага («Алека» С. Рахманінава, «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні).

У 1994—2002 гадах працавала ў Націанальнай заслужанай акадэмічнай капэле «Думка».

З 2002 года — дырыжор-пастаноўшчыца Кіеўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра аперэты і мастацкая кіраўніца і дырыжор камернага аркестра юных студэнтаў факультэта музычнага мастацтва Кіеўскай дзіцячай акадэміі Мастацтваў, лаўрэат І Міжнароднага конкурсу імя Станковіча[1].

Удзельнічала ў прэстыжных музычных конкурсах, сярод якіх: Міжнародны конкурс сімфанічных дырыжораў імя А. Педроці (Трэнта, Італія), Міжнародны конкурс сімфанічных дырыжораў імя В. Джарданія (Харкаў), II Нацыянальны конкурс сімфанічных дырыжораў імя З. Турчака (спецыяльны прыз "Ружа надзеі"за лепшае выкананне абавязковага твора (M. Равель, сюіта № 2 «Daphnis e Chloe»), Усесаюзны конкурс маладых харавых дырыжораў (II прэмія, Мікалаеў).

Удзел у міжнародных фестывалях: VII, X, XI, XII, XIII, XIV, XV, XVI, XVII Міжнародны фестываль «Аперэта ў Каўнаскім замку» (Літва)[2], I—V Міжнародны музычны фестываль «О — Фэст» (Буча), «Французская вясна» (Кіеў), «Залатыя апладысменты Букавіны» (Чарнаўцы)[3], «Мельпамена Таўрыі» (Херсон), «Гогаль-фэст» (Палтава) і іншыя.

У сакавіку 2014 года запрошана выступіць дырыжорам спектакля «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні ў Каўнаскім дзяржаўным музычным тэатры.

Працы правіць

* Оперы: Дж. Расіні «Севільскі цырульнік», Дж. Даніцэці «Званар» (дырыжор-пастаноўшчык), Дж. Вердзі «Рыгалета», Дж. Вердзі «Травіята», Ж. Бізэ «Кармэн», П. Чайкоўскі «Яўген Анегін», С. Рахманінаў «Алека», М. Аркас «Кацярына»
  • Аперэты: Я. Штраус «Лятучая мыш» (пастаноўшчык-дырыжор), Я. Штраус «Цыганскі барон», І. Кальман «Сільва», І. Кальман «Містэр Ікс», І. Кальман «Фіялка Манмартра» (пастаноўшчык-дырыжор).), Ф. Легар «Граф Люксембург», Ж. Афенбах «Званая вячэра з італьянцамі», М. Лысенка «Майская ноч»
  • Мюзіклы: Ф. Лоў «Мая чароўная лэдзі» (дырыжор-пастаноўшчык), І. Поклад «Такое яўрэйскае шчасце», І. Поклад «Калядная ноч», М. Самойлаў «Амерыканская камедыя».
  • Кантаты: К. Орф «Карміна Бурана», Вячэрні спектакль «Кававая кантата» І. С. Бах (дырыжор-пастаноўшчык).
  • Арыі з опер, аперэт, мюзіклаў: Дж. Расіні, В. Глюк, В. Беліні, А. Панк’елі, Дж. Пучыні, Дж. Вердзі, Дж. Бізэ, Ж. Афенбах, Ф. Легард, І. Штраўс, Л. Бернштэйн, Ф. Лоў, І. Кальман і інш.
  • Дырыжор-пастаноўшчык канцэртаў Кіеўскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра аперэты, у тым ліку з міжнародным удзелам: штогадовы сімфанічны канцэрт «Штраўс у аперэце», артыстычны вечар «Ферэнц Легар», вечар венгерскай музыкі «Жамчужыны Дуная», «Сімфанічны кактэйль у блюзавым стылі», «Віват, Афенбах!», «Vivat, L’Operette» і інш.

Узнагароды[4] правіць

  • 1998 — спецыяльны прыз «Ружа надзеі» II Нацыянальнага конкурсу сімфанічных дырыжораў імя С. Турчака.
  • 2003 — як дырыжор і хормайстар-пастаноўшчыца атрымала дыплом лаўрэата тэатральнай прэміі ім. М. Аркаса (Мікалаеў).
  • 2005 — узнагароджана Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны.
  • 2008 — за значны асабісты ўклад у развіццё тэатральнага і музычнага мастацтва была ўдастоена ганаровага звання «Заслужаная артыстка Украіны»[5].
  • 2019 — народная артыстка Украіны[6].

Зноскі

  1. [1] Архівавана 24 липня 2017.
  2. Oksana Madaraš (Ukraina, dirigentė) (літ.). operetta.lt. Архівавана з першакрыніцы 8 липня 2018. Праверана 8 липня 2018.
  3. Осіння Феєрія» у чернівецькому надвечір’ї (укр.). versii.cv.ua. Архівавана з першакрыніцы 8 липня 2018. Праверана 8 липня 2018.
  4. Нагороди Оксани Мадараш. Архівавана з першакрыніцы 3 липня 2018. Праверана 7 липня 2017.
  5. Указ Президента України від 19 грудня 2008 року № 1185/2008. Архівавана з першакрыніцы 10 вересня 2017. Праверана 10 жовтня 2015.
  6. Указ президента України від 17 грудня 2019 года № 908/2019 «Про відзначення державними нагородами України працівників театрально-видовищного закладу культури «Київський національний академічний театр оперети»»

Спасылкі правіць