Акупацыя. Містэрыі

беларускі мастацкі фільм

«Акупа́цыя. Містэ́рыі» — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2003 годзе пры ўдзеле студый «Навігатар» і «XXI».[2]

Акупацыя. МістэрыіM:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Працягласць 90 хв.
Краіна
Мова беларуская і нямецкая
Год 2004
IMDb ID 0397554
Афіцыйны сайт
  Пяцьсот год таму яны не ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была самай вялікай у Еўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы, і іншыя лічылі іх, то недаробленымі рускімі, то непаўнавартаснымі палякамі. Але беларусы яшчэ былі. Нарэшце, іх запісалі ў савецкі народ. А потым пачалася вайна і акупацыя. Пасля гэтага беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсць дзяржава. Але іх саміх ужо не засталося.
з уступнай застаўкі  (руск.) фільма
 

Фільм складаецца з ўступлення і некалькіх навэл, звязаных паміж сабой агульнымі героямі і падзеямі, і паказанымі не ў храналагічным парадку. Твор, дзеянне якога адбываецца ў 1942 годзе, пачынаецца з дакументальных кадраў часоў нямецкай акупацыі Беларусі, у якіх паказваецца разбурэння, бедствы, злачынствы нацыстаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама арганізацыя імі Беларускай краёвай абароны. Пасля дакументальных здымак з’яўляюцца двое беларускіх паліцаяў, якія едуць у санях. Адзін з іх спявае песні з савецкіх фільмаў, а затым кажа, што пасля вайны збіраецца здымаць кіно, але «не савецкае або нямецкае, а наша, беларускае». Другі адказвае, што «ніякага беларускага кіно ніколі не было, няма, і не будзе».

Скразным персанажам усіх містэрый з’яўляецца партызанскі ваяка Штыркін у выкананні Аляксандра Колбышава. У першай частцы яго забіваюць, але ён «уваскрасае»: гісторыі ідуць у адваротным парадку[3].

Містэрыя першая. «Адам і Ева»

правіць

Вясковы хлопец Адам (Аляксандар Малчанаў), які йшоў у партызаны, застаецца на хутары ў абдымках каханай. Ён трапляе ў пастку жаночых чараў і забівае свайго правадніка Штыркіна.

Містэрыя другая. «Маці»

правіць

Нямая жанчына ратуе параненага нацыста, які замяняе ёй сына, што загінуў.

Містэрыя трэцяя. «Бацька»

правіць

Маленькі хлопчык так імкнецца адшукаць зніклага бацьку, што прыводзіць у дом людзей, якія забіваюць яго айчыма і маці.

У ролях

правіць
Акцёр Роля
Аляксандр Колбышаў
Анатоль Кот
Аляксандр Малчанаў
Святлана Зелянкоўская

Здымачная група

правіць

Прэм’ера

правіць

Забаронены да паказу ў Беларусі ў 2004 годзе, пракатнае пасведчанне вярнулі ў 2010 годзе. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбылася 15 лютага 2010 года ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно».

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0397554/ Праверана 30 чэрвеня 2016.
  2. Кастусь ЛАШКЕВИЧ. Скандальный фильм «Акупацыя. Містэрыі» разрешили к показу в Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (10 лютага 2010 у 16:29). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 лютага 2018.
  3. nashaniva.by

Спасылкі

правіць