«Акцыя Любові» — традыцыйная акцыя ў «Дзень Святога Валянціна», запачаткаваная «Маладым Фронтам» у 1997 годзе. Аднак пасля жорсткага разгону ў 2010 годзе няма звестак пра акцыю ў наступныя гады.

Акцыя правіць

Актывісты «Маладога фронту» выходзілі на вуліцы, плошчы, каб павіншаваць людзей са святам, дорачы ім прыемныя дробязі і спяваючы песні. Негвалтоўныя акцыі, прысвечаныя да святкавання Дня святога Валянціна, штогод праходзілі у сталіцы і іншых гарадах Беларусі[1].

Гісторыя акцыі правіць

  • 1997 год — Маладафронтаўскае шэсце пад лозунгам «Беларусь у Еўропу!» пачынаецца на плошчы Свабоды і праходзіць па шэрагу пасольстваў Еўрапейскіх краін.
  • 1998 год — Дазволеная ўладамі акцыя Маладога Фронту, пад лозунгам «Алімпійскае шэсце», праходзіць ад плошчы Я. Коласа да Опернага тэатру.
  • 1999 год — Акцыя Маладога Фронту праходзіць ад плошчы Свабоды і завершаецца ля пасольстваў балтыйскіх краін імправізаваным феерфэркам з пітардаў.
  • 2000 год — Моладзевая дэманстрацыя санкцыянуецца гарадскімі ўладамі. У шэсці Маладога Фротну ад плошчы Я. Коласа да Опернага тэатру прымае ўдзел больш за 2000 маладых людзей.
  • 2001 год — Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў маладафронтаўская акцыя праходзіць пад лозангам «Любові! Свабоды! Пераменаў!».
  • 2002 год — Маладафронтаўскае шэсце ад плошчы Я. Коласа па галоўных вуліцах сталіцы.
  • 2003 год — У межах маладафронтаўскай кампаніі «Беларусь у Еўропу!» адбываецца шэсце ад плошчы Свабоды да Акадэміі Навук.
  • 2004 год — Акцыя адбываецца на плошчы Свабоды.
  • 2005 год — Пасля далучэння суседніх Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі да ЕС, дзесяткі маладзёнаў спяваюць гімн адзінай Еўропы ў цэнтры Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
  • 2006 год — Маладафронтаўцы праводзяць канцэрт у адной з мінскіх школ.
  • 2007 год — Каля тысячы юнакоў бяруць удзел у шэсці ад плошчы Свабоды па галоўных вуліцах Мінску. Еўрапейскія і нацыянальныя сцягі, песні, бенгальскія агенчыкі[2].
  • 2008 год — Моцны снегапад: шэсце[3].
  • 2009 год — Тэатралізаваны маладафронтаўскі перфоманс на плошчы Я. Коласа[4].
  • 2010 год — Жорсткі разгон на плошчы Свабоды, затрыманні пачаліся за гадзіну да пачатку акцыі (планавалася пачаць а 18-й гадзіне). Затрымана 20-30 чалавек[1].

Зноскі

  1. а б КАЦЯЫРЫНА КЛІМКО, ПАВОДЛЕ МАТЭРЫЯЛАЎ "ХАРТЫЯ 97" Акцыя любові не абышлася без міліцыі. — 15 лютага 2010.
  2. Любовь без протокола (руск.). БелГазета. Праверана 20.02.2016.
  3. В Минске прошла акция «Маладога Фронту», посвященная празднику любви – дню Святого Валентина. (руск.). NewsBY.org. Праверана 20.02.2016.
  4. Акция по случаю Дня святого Валентина в Минске завершилась столкновениями с милицией (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана 20.02.2016.

Спасылкі правіць