Акцябрына Францаўна Мельдзюкова

Акцябрына Францаўна Мельдзюкова (29 кастрычніка 1924 — 6 сакавіка 1996) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1975), актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1948—1996).

Акцябрына Францаўна Мельдзюкова
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1924(1924-10-29)
Дата смерці 6 сакавіка 1996(1996-03-06) (71 год)
Грамадзянства
Прафесія акцёрка

Біяграфія правіць

Нарадзілася 29 кастрычніка 1924 года.

Пасля сканчэння студыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў 1948 года пачала тут працаваць.

Творчасць правіць

Напачатку іграла маладых дзяўчат характарам, найчасцей сучасніц, пазней — драматычныя і характарныя ролі ў класіцы. Сярод найбольш значных роляў у беларускім рэпертуары: Зоська ў «Раскіданым гняздзе» Я. Купалы, Люба ў «Алазанскай даліне» К. Губарэвіча і І. Доскага, Любка ў «Машэку» В. Вольскага, Тэкля ў «Лявонісе» П. Данілава, Варвара Іванаўна ў «Скорых цягніках» А. Паповай, Бажашуткава ў «Амністыі» М. Матукоўскага.

Актрыса імкнулася дэталёва распрацоўваць характары, падаваць іх у развіцці. З лепшых роляў у класіцы: Аксюша («Лес» А. Астроўскага), Ірына («Тры сястры» А. Чэхава), Кацярына Іванаўна («Злачынства і кара» Ф. Дастаеўскага), Наташа («На дне» М. Горкага), Беатрыса («Каханне не жарты» П. Кальдэрона). З іншых роляў: Вольга («Сям’я» І. Папова), Шаманава («Таня» А. Арбузава), Мар’юшка («Іван-ды-Мар’я» У. Гольдфельда), Снежная каралева (па аднайменнай п’есе Я. Шварца), Паліна Іванаўна («Пяць рамансаў у старым доме» У. Аро), мадам Вернье («Загадка дома Вернье» А. Крысці, Р. Тама). Апошняй работай актрысы стала роля Бабулі са спектакля «І паміраючы дрэвы стаяць» А. Касоны.

Літаратура правіць