Акім Харлампіевіч Давыдаў
Акім Харлампіевіч Давыдаў (? — 20 студзеня 1930 года[1]) — рускі палітычны дзеяч, старшыня Гомельскага аддзела Саюза рускага народа.
Акім Харлампіевіч Давыдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1930 |
Месца смерці | |
Партыя |
Стараабрадзец. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў кіраўніка СРН А. І. Дубровіна. Удзельнік 3-га Усерасійскага з'езду Рускіх Людзей у Кіеве 1—7 кастрычніка 1906 года, дзе выступаў ад імя стараабрадцаў, агітуючы за мэтазгоднасць прыняцця іх у СРН. Там жа абраны членам камісіі па выпрацоўцы рашэння аб выбарчым законе.
У 1909 годзе абраны членам камісіі па пытанню аб ушаноўванні 200-годдзя Палтаўскай перамогі і па пытанні аб Усерасійскім з'ездзе СРН. На Яраслаўскай нарадзе паставіў пытанне «аб заўважаным у Паўночна-Заходнім краі парушэнні закона аб засяленні царкоўных пабудоў яўрэямі, аб адхіленні яўрэяў ад вытворчасці рамонту ў праваслаўных церквах».
У якасці дэлегата ад Гомельскага аддзела прымаў удзел у 5-м Усерасійскім з'ездзе СРН (прыхільнікаў Дубровіна). Абраны ганаровым членам з залічэннем у лік заснавальнікаў Саюза, кандыдатам у члены Галоўнага Савету Усерасійскага Дубровінскага Саюза Рускага Народа.
Расстраляны па прысуду Вярхоўнага суда БССР у начы на 20 студзеня 1930 года[1].