Аландская канвенцыя 1921

Аландская канвенцыя 1921 — другая канвенцыя аб дэмілітарызаваным і нейтральным статусе Аландскіх астравоў, падпісаная падчас Аландскага крызісу і пацверджаная Лігай Нацый. Падпісантамі сталі Фінляндыя, Швецыя, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Данія, Польшча, Эстонія і Латвія. Статус дэмілітарызаванай зоны краіна набыла яшчэ па першай канвенцыі 1856 і дагавор 1921 толькі замацаваў яго; статус нейтральнай тэрыторыі з’явіўся ўпершыню тут.

Аландская канвенцыя 1921
Дата падпісання 20 кастрычніка 1921
Бакі Фінляндыя, Швецыя, Данія, Эстонія, Францыя, Вялікабрытанія, Каралеўства Італія, Латвія, ПольшчаВеймарская рэспубліка

Паводле гэтага дакумента, на астравах не могуць знаходзіцца нічыя войскі, не могуць будавацца ваенныя фартыфікацыі, не дзейнічае прызыў у фінскую армію для мясцовых грамадзян і рэзідэнтаў, якія пражылі тут больш за пяць гадоў.

Дзеянне канвенцыі было падмацавана савецка-фінскай дамовай, заключанай пасля Зімняй вайны 1939—1940, спынена падчас Вайны-працягу 1941—1944 і адноўлена паводле Парыжскага міру 1947.

Зноскі

Літаратура правіць