У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Албанская кухня (алб.: Kuzhina shqiptare) — нацыянальная кухня албанцаў. З'яўляецца міжземнаморскай, сфармавалася пад уплывам многіх кухняў, у тым ліку італьянскай і турэцкай. Албанская кухня характарызуецца выкарыстаннем спецый, такіх як чорны перац і міжземнаморскіх зёлак: мацярдушка, мята, базілік, размарын, якія выкарыстоўваюцца ў прыгатавання мяса і рыбы, але таксама часам выкарыстоўваецца перац чылі і часнок.

Страва з бараніны

Гародніна выкарыстоўваюцца амаль у кожнай страве. Асноўны посілак албанцаў — ланч, які складаецца з gjellë (тушанага мяса), якое з'яўляецца галоўнай стравай і гатуецца з разнастайнай гароднінай, і салатаў са свежай гародніны: таматаў, агуркоў, зялёнага перцу, і маслін. Салат запраўляецца соллю, аліўкавым алеем, воцатам і / або лімонным сокам.

Малочныя прадукты з'яўляюцца неад'емнай часткай кухні, як правіла суправаджаюцца хлебам і алкагольнымі напоямі такімі як ракі. Морапрадукты распаўсюджаны пераважна ў прыбярэжных раёнах і гарадах краіны такіх як Дурэсе, Влёра, Шкодэр, Лежа і Саранда.