Алег Іванавіч Ладзісаў
Алег Іванавіч Ладзісаў (нар. 24 лістапада 1953, г. п. Обаль, Шумілінскі раён) — беларускі мастак, працуе ў станковым жывапісе, графіцы і перфамансе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Алег Іванавіч Ладзісаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў(1976), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (факультэт гісторыі і тэорыі мастацтва; 1986).
З 1983 па 2003 год жыў у Полацку, працаваў загадчыкам сектара выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, выкладчыкам жывапісу, кампазіцыі, гісторыі мастацтва ў Полацкай дзіцячай мастацкай школе. З 2003 года — у Мінску, вучоны сакратар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь[1].
Творчасць
правіцьУдзельнік мастацкіх выставак з 1986 года. Асноўныя творы: палотны «Белыя лілеі», «Тая, што збірае каласы», «Чырвонае на зялёным», «Танец», «Інфанта», «П’еро і Арлекін», «Малітва»; графічныя лісты: «Праз вякі», «Лава Бекета», «Пасадзі кветку ў Эдэме!», «Белы крыж», «Абгарні кнігу!»; перфармансы «Short Мап», «Белы Зікурат», «Winners Blues».
Творы знаходзяцца ў фондах Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у галерэі «Маскоўская палітра» (г. Масква), галерэі «Падляска» (г. Бела Падляска ў Польшчы), у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Ізраілі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ладзісаў Алег Іванавіч // Беларускі Саюз Мастакоў : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 310.
- Ладзісаў Алег Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Полацка / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. ; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2002. — С. 810.
- Лысенко, Л. М. Художники Полоцка / Л. М. Лысенко // Тэзісы дакладаў навуковых супрацоўнікаў запаведніка па выніках працы : (навукова-практычныя канферэнцыі 1989—1990 гадоў) / Полацкі гісторыка-культурны запаведнік. — Полоцк, 1991. — С. 19-21.