Обальскі сельсавет (Шумілінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

О́бальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Обаль.

Обальскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Обаль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
8 лютага 2000
Дата скасавання 1 лістапада 1968
Насельніцтва (2009) 743
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Обаль. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спаскага сельсавета, у склад Гаранскага сельсавета Полацкага раёна перададзены вёскі Астравы і Барысаўка[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад Лаўжанскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Абалонне, Брыцікі, Гатаўскія, Гушчына, Заполле, Крыцкія, Лабатка, Плігаўкі, Равенец, Спаскае, Станіславова, Ферма, Цаўі і Чарнічонкі)[2]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён быў перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Полацкага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казьянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 студзеня 1968 года ў склад адноўленага Казьянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вугальніца, Залессе, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)[4]. 30 верасня 1968 года вёска Обаль атрымала статус гарадскога пасёлка[5]. 1 лістапада 1968 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Обальскага пассавета[6].

8 лютага 2000 года Обальскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, таксама ў склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Лявонаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без гарадскога пасёлка Обаль) — 743 чалавекі[7], з іх 88,0 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,9 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні вёскі Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў ад 30 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 28 (1222).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 лістапада 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.