Алег Аляксандравіч Шатаў

расійскі футбаліст

Але́г Алякса́ндравіч Ша́таў (нар. 29 ліпеня 1990, Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2013—2016). Майстар спорту Расіі[3].

Футбол
Алег Шатаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Аляксандравіч Шатаў
Нарадзіўся 29 ліпеня 1990(1990-07-29)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Расія Руднік (НТ)
Расія Уралец-НТ
2006 Расія МФК ВІЗ-Сінара
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Расія Урал (Екацярынбург) 127 (16)
2012—2013 Расія Анжы (Махачкала) 34 (3)
2013—2020 Расія Зеніт (СПб) 139 (23)
2018   Расія Краснадар 6 (1)
2020—2021 Расія Рубін (Казань) 24 (1)
2022—2023 Расія Урал (Екацярынбург) 15 (1)
Клубная кар’ера (міні-футбол)[* 1]
2006—2011 Расія ВІЗ-Сінара
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2013 Расія Расія (да 21) 15 (4)
2013—2016 Расія Расія 28 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Майстар спорту Расіі
  1. а б Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трохразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта» ў сезонах 2014/2015, 2018/19 і 2019/20, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі (2015/16, 2019/20), двухразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2015, 2016).

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў міні-футбольным клубе «ВІЗ-Сінара», аднак у 2007 годзе далучыўся да футбольнага клуба «Урал», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком каманды. 19 лістапада 2010 года быў абраны найлепшым іграком паводле вынікаў сезона сярод балельшчыкаў. У студзені 2012 года адправіўся на зборы з клубам ЦСКА, але праз некаторы час стаў іграком махачкалінскага «Анжы».

14 жніўня 2013 года перайшоў у лагер піцерскага «Зеніта»[4], пасля таго як дагестанскі клуб змяніў стратэгію развіцця і значна скараціў выдаткі на каманду. У лютам 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Краснадару» да канца сезона з правам выкупу, аднак клуб не скарыстаўся гэтай опцыяй.

У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам». У лістападзе 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і абвясціў аб прыпыненні кар’еры для рэабілітацыі ад траўм. У лютым 2022 года стаў іграком «Урала», падпісаўшы пагадненне да канца сезона 2021/22, якое ў чэрвені 2022 года было падоўжана на наступны сезон. У жніўні 2023 года разарваў кантракт з клубам, каб навучацца на трэнера.

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Ісландыі 6 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне гульні. На 66-й хвіліне ён забіў гол пасля перадачы Рамана Шырокава[5].

Крыніцы правіць

  1. Oleg Shatov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleg Shatov // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Загад прэзідэнта Расіі аб узнагароджанні зборнай Расіі па футболе (руск.)
  4. Олег Шатов перешел в «Зенит» Архівавана 2 кастрычніка 2013.. Советский спорт.
  5. Iceland vs. Russia 0-2. Soccerway.com

Спасылкі правіць